13 сакавіка напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта правялі агульнаўніверсітэцкую акцыю “Праз дыялог моў — да душы, да сэрца”.

Студэнты і педагогі ўсіх факультэтаў, кіраўніцтва ўніверсітэта мелі магчымасць праверыць свае веды, напісаўшы дыктоўку на беларускай ці рускай мовах. Тэкст Васіля Быкава “Памяць пра вайну” быў абраны арганізатарамі невыпадкова. Сёлета мы ўсе будзем адзначаць 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 25-ю гадавіну з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь — асноўнага закона жыцця нашай краіны.

IMG 4752

IMG 4755 IMG 4763
IMG 4768 IMG 4775

IMG 4773

Амаль ва ўсіх аўдыторыях дыктоўкі сёння чыталі выкладчыкі і студэнты ўніверсітэта. Аліне Карпызінай, студэнтцы 21-й групы філалагічнага факультэта, была прадастаўлена магчымасць прачытаць тэкст для супрацоўнікаў і кіраўніцтва ВДУ. Усе прысутныя ў аўдыторыі аднагалосна вырашылі пісаць дыктант на беларускай мове.

Нашыя замежныя студэнты з Туркменістана таксама вырашылі прыняць удзел у акцыі. Тэкст ім быў прапанаваны на рускай мове. Аднак акрамя дыктоўкі выкладчыкі падрыхтавалі цікавыя матэрыялы пра салдат з Туркменістана, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

IMG 4782

Нягледзячы на тое, што акцыя філалагічнага факультэта “Праз дыялог моў — да душы, да сэрца” ладзіцца напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ужо пяты раз, з кожным годам колькасць ахвотных паўдзельнічаць у ёй павялічваецца. 

2

9

.

@ Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"