1. SKIP_MENU
  2. SKIP_CONTENT
  3. SKIP_FOOTER

Состав

 

СПІС членаў савета ВДУ імя П.М.Машэрава
(зацверджаны загадам ад 28.10.2016 №226)

Старшыня савета – рэктар універсітэта

1. Ягораў Аляксей Уладзіміравіч

Прарэктары

2. Аўчыннікаў Генадзій Сямёнавіч – прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце
3. Бондал Ірына Васільеўна – прарэктар па выхаваўчай рабоце
4. Маліноўскі Васілій Васільевіч – першы прарэктар
5. Прышчэпа Іна Міхайлаўна – прарэктар па навуковай рабоце
6. Рамановіч Алена Сяргееўна – прарэктар па сацыяльна-эканамічных пытаннях
7. Туркоўскі Веслаў Іосіфавіч – прарэктар па вучэбнай рабоце

Дырэктары каледжаў ВДУ імя П.М.Машэрава

8. Зулёў Анатолій Аляксандравіч – дырэктар Аршанскага каледжа
9. Полушкіна Таццяна Генадзьеўна – дырэктар Полацкага каледжа

Дэканы факультэтаў

10. Бачкоў Аляксандр Аляксандравіч – дэкан юрыдычнага факультэта
11. Бежанар Юлія Пятроўна – дэкан мастацка-графічнага факультэта
12. Залеская Алена Мікалаеўна – дэкан факультэта матэматыкі і інфармацыйных  тэхналогій
13. Космач Веньямін Аркадзьевіч – дэкан гістарычнага факультэта
14. Кузьменка Віталій Якаўлевіч – дэкан біялагічнага факультэта
15. Матораў Сяргей Анатольевіч – дэкан факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі
16. Нікалаенка Сяргей Уладзіміравіч – дэкан філалагічнага факультэта
17. Сасноўская Аксана Анатольеўна – дэкан факультэта навучання замежных грамадзян
18. Тогулева Алена Дзмітрыеўна – дэкан факультэта перападрыхтоўкі кадраў
19. Шарапава Іна Анатольеўна – дэкан педагагічнага факультэта
20. Шпак Віктар Гар'евіч – дэкан факультэта фізічнай культуры і спорту

Кіраўнікі і прадстаўнікі іншых структурных падраздзяленняў

21. Алізарчык Лілія Львоўна – загадчык падрыхтоўчага аддзялення
22. Арлова Ганна Пятроўна – загадчык кафедры сацыяльна-педагагічнай работы
23. Аршанскі Яўген Якаўлевіч – прафесар кафедры хіміі
24. Багамаз Сяргей Леанідавіч – загадчык кафедры прыкладной псіхалогіі
25. Вараб'ёў Мікалай Цімафеевіч – загадчык кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі
26. Дулаў Анатоль Мікалаевіч – загадчык кафедры гісторыі Беларусі
27. Іванова Кацярына Пятроўна – начальнік аддзела кадраў
28. Карташоў Сяргей Андрэевіч – загадчык кафедры музыкі
29. Качмар Ірына Аляксандраўна – дырэктар навуковай бібліятэкі
30. Мезенка Ганна Міхайлаўна – загадчык кафедры агульнага і рускага мовазнаўства
31. Мядзведзеў Аляксандр Уладзіміравіч – начальнік ваеннай кафедры
32. Піткевіч Эдуард Сяргеевіч – загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны
33. Пракопкіна Людміла Мікалаеўна – начальнік цэнтра бухгалтарскага ўліку і фінансаў
34. Ракава Наталля Андрэеўна – загадчык кафедры педагогікі
35. Русецкі Юрый Аркадзьевіч – дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
36. Саратокіна Алена Уладзіміраўна – загадчык аддзела міжнародных сувязяў
37. Шматкоў Ігар Іванавіч – загадчык кафедры грамадзянскага права і грамадзянскага працэсу

Вучоны сакратар савета

38. Семянькова Галіна Канстанцінаўна – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства

Навучэнцы

39. Андрэева Юлія Канстанцінаўна – студэнтка 31 групы ПФ
40. Анціпенка Анастасія Аляксандраўна – студэнтка 52 групы БФ
41. Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч – магістрант ГФ
42. Казарэз Дзіяна Дзмітрыеўна – студэнтка 21 групы ФФКіС
43. Курловіч Марта Мікалаеўна – студэнтка 22 групы МГФ
44. Курсаў Дзмітрый Ігаравіч – студэнт 43 групы МФ
45. Лустава Марыя Сяргееўна – студэнтка 51 групы МГФ
46. Мікуцкая Ірына Бернардаўна – студэнтка 33 групы ФлФ
47. Мухін-Градніцкі Максім Андрэевіч – студэнт 41 групы ГФ
48. Падалінская Вікторыя Аляксандраўна – студэнтка 42 групы ЮФ
49. Цітоў Уладзіслаў Ігаравіч – студэнт 54 групы ФСПіП
50. Чарняўскі Міхаіл Міхайлавіч – магістрант МФ
51. Чудзікава Таццяна Пятроўна – студэнтка 41 групы ЮФ
52. Шышкавец Уладзіслаў Дзмітрыевіч – студэнт 31 групы ГФ

Прадстаўнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама

53. Сцяпанаў Леанід Міхайлавіч – першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў

54. Стрык Дзмітрый Алегавіч – старшыня прафсаюза работнікаў ВДУ імя П.М. Машэрава
55. Трубін Аляксей Мікалаевіч – старшыня прафкама студэнтаў

 

 
 
 

План

ПЛАН Работы совета Витебского государственного университета имени П.М. Машерова на 2016-2017 учебный год

 

п/п

Обсуждаемые вопросы

Сроки

Докладчик

Содокладчик

О результатах приема в университет и задачах факультетов по подготовке набора студентов в 2017 г.

сентябрь

проректор по учебной работе, ответственный секретарь приемной комиссии

 

О состоянии и перспективах международного сотрудничества, расширения экспорта образовательных услуг

октябрь

заведующий отделом международного сотрудничества

первый проректор

Об организации подготовки кадров высшей квалификации

ноябрь

заведующий аспирантурой

проректор по научной работе

О результатах научно-исследовательской работы университета за 2016 год и задачах на 2017 год

декабрь

проректор по научной работе

 

Об итогах мониторинга эффективности идеологической и воспитательной работы в университете

проректор по

воспитательной работе

первый

проректор

 

О работе университета в 2016 году и задачах на 2017 год

январь

первый

проректор

проректор

по учебной работе,

проректор по научной работе

Об освоении денежных средств в 2016 г.

проректор по АХР

проректор по социально-экономическим вопросам, начальник центра бухгалтерского учета и финансов

Об итогах внебюджетной деятельности и оказании платных услуг в 2016 г.

февраль

проректор по социально-экономическим вопросам

проректор по административно-хозяйственной работе, начальник центра бухгалтерского учета и финансов

О совершенствовании учебно-методического обеспечения основных образовательных программ, реализуемых на первой и второй ступенях высшего образования на дневной и заочной формах обучения

март

проректор по учебной работе

первый проректор

О результатах работы комиссии по аккредитации специальности 1 ступени высшего образования 1-03 01 07 «Музыкальное искусство, ритмика и хореография» и задачах подразделений университета по подготовке к подтверждению аккредитации университета в 2017 году

апрель

 

первый проректор

проректор по учебной работе

Совершенствование правового информирования как важнейшее средство повышения правовой культуры молодежи

май

декан юридического факультета

зав. учеб. лабораторией «ЛПИ»

Финансовый отчет за 2016-2017 учебный год

июнь

начальник центра бухгалтерского учета и финансов

 

 

 

 

 

 

Положение

УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар УА «ВДУ імя П.М. Машэрава»
_____________________ А.У. Ягораў
«30» кастрычнiка 2015 г.

ПАЛАЖЭННЕ
«30» кастрычнiка 2015 г. 
г. Віцебск
Аб савеце ўстановы адукацыі 
“Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава”
 1. Агульныя палажэннi

1.1 Дадзенае Палажэнне вызначае кампетэнцыю, склад і арганізацыю дзейнасці савета Установы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава” (далей – савет) незалежна ад падначаленасці і форм уласнасці.
1.2 Савет з’яўляецца асноўным органам самакiравання Установы адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава” (далей – УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”), які ствараецца з мэтай рашэння асноўных пытанняў дзейнасці УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
1.3 Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем, іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Уставам УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
2. Кампетэнцыя і склад савета
2.1    Да кампетэнцыі савета адносяцца:
2.1.1 вызначэнне перспектыўных накірункаў развіцця УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, разгляд планаў работы УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, пытанняў яе адукацыйнай і навуковай дзейнасці, міжнароднага супрацоўніцтва;
2.1.2 унясенне прапаноў аб удасканаленні структуры УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, стварэнні, ліквідацыі структурных падраздзяленняў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” (у тым ліку адасобленых структурных падраздзяленняў), вызначэнне асноўных накірункаў іх дзейнасці;
2.1.3 разгляд пытанняў абнаўлення і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, размеркавання замацаванай за УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” маёмасці паміж яе структурнымі падраздзяленнямі; 
2.1.4 прыняцце рашэнняў па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу, абмеркаванне праектаў вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйных праграм, праграмна-плануючай дакументацыі выхавання, што рэалізуюцца УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”; 
2.1.5 разгляд пытанняў фарміравання кантынгенту навучэнцаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”; 
2.1.6 умацаванне сувязі адукацыйнага працэсу з вытворчасцю, узаемаадносін УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” з арганізацыямі – заказчыкамі кадраў; 
2.1.7 прадстаўленне кандыдатаў на пасаду дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў без права юрыдычнай асобы, дэкана факультэта; 
2.1.8 выбранне на пасаду прафесара, загадчыка кафедры; 
2.1.9 прыняцце рашэння па пытаннях развіцця навукі і супрацоўніцтва з установамі адукацыі і навуковымі арганізацыямі ў сферы навуковай дзейнасці; 
2.1.10 садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў; 
2.1.11 заслухоўванне і зацвярджэнне справаздач кіраўніка УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, яго намеснікаў па асноўных накірунках дзейнасці, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” аб ходзе выканання планаў работы УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, яе структурных падраздзяленняў, выніках адукацыйнай, навуковай, гаспадарчай і іншых відах дзейнасці, а таксама педагагічных работнікаў аб выніках стажыроўкі; 
2.1.12 заслухоўванне справаздач кіраўнікоў навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ аб выніках навуковых даследаванняў; 
2.1.13 абмеркаванне тэматыкі і вынікаў эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ва УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”; 
2.1.14 разгляд іншых пытанняў, аднесеных да кампетэнцыі савета актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Уставам УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.   
2.2     Склад савета фарміруецца з прадстаўнікоў навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
У склад савета могуць уваходзіць прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый.  
2.3     Агульная колькасць членаў савета вызначаецца Уставам УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
Колькасны склад савета фарміруецца ў наступнай прапорцыі:
25% – прадстаўнікі навучэнцаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, іх законных прадстаўнікоў;
75% – прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, педагагічных і іншых работнікаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый.
2.4     Прадстаўнікі навучэнцаў, іх законных прадстаўнікоў вылучаюцца адкрытым або тайным галасаваннем на сходах у вучэбных групах, аб’яднаннях па інтарэсах, іншых аб’яднаннях навучэнцаў. Сходы лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае не менш за дзве трэція членаў вучэбных груп, аб’яднанняў па інтарэсах, іншых аб’яднанняў навучэнцаў.
Прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” вылучаюцца адкрытым або тайным галасаваннем на сходах у структурных падраздзяленнях. Сходы лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае не менш за дзве трэція членаў структурных падраздзяленняў. 
Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый уключаюцца ў склад савета на аснове прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый.
Усе вылучаныя кандыдатуры прадстаўнікоў навучэнцаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, іх законных прадстаўнікоў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый разглядаюцца на пасяджэнні савета, на якім адкрытым або тайным галасаваннем прымаецца рашэнне аб уключэнні іх у склад савета.
2.5     Персанальны склад савета зацвярджаецца загадам кіраўніка УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
2.6    Тэрмін паўнамоцтваў савета складае адзiн год. 
3. Арганізацыя дзейнасці савета
3.1  Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю савета ажыццяўляе старшыня савета, якім з’яўляецца кіраўнік УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”. У перыяд яго адсутнасці абавязкі старшыні выконвае асоба, якая выконвае абавязкі кіраўніка УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.    
3.2    Старшыня савета:
арганізуе работу савета;
зацвярджае план і рэгламент работы савета;
зацвярджае парадак пасяджэння савета;
вядзе пасяджэнні савета;
ставіць на галасаванне ў парадку паступлення прапановы членаў савета;
арганізуе галасаванне і падлік галасоў;
кантралюе выкананне рашэнняў і даручэнняў савета.
3.3    Удзельнічаючы ў адкрытым галасаванні, старшыня савета галасуе апошнім. 
3.4    Бягучую дзейнасць савета забяспечвае вучоны сакратар савета, які выбіраецца з ліку членаў савета па выніках адкрытага галасавання членаў савета на першым пасяджэнні савета.
3.5    Вучоны сакратар савета:
паведамляе членам савета аб правядзенні пасяджэння савета;
вядзе пратаколы пасяджэнняў савета;
прадстаўляе інфармацыю аб выкананні рашэнняў і даручэнняў савета старшыні савета. 
3.6    Член савета:
удзельнічае ў пасяджэннях савета, іншых мерапрыемствах, што праводзяцца саветам;
уносіць прапановы для абмеркавання на пасяджэннях савета;
выступае па абмяркоўваемых пытаннях у адпаведнасці з устаноўленым на пасяджэннях савета рэгламентам;
прапануе кандыдатаў, выбірае і можа быць выбраным у камісіі, што ствараюцца саветам;
удзельнічае ў рабоце іншых органаў самакіравання УА “ВДУ імя П.М.Машэрава” пры разглядзе пытанняў, што ўваходзяць у кампетэнцыю савета;
своечасова і якасна выконвае рашэнні і даручэнні савета.
3.7     Дзейнасць савета ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам работы, які зацвярджаецца кіраўніком пасля разгляду на пасяджэнні савета. Змест плана работы вызначаецца актуальнымі задачамі, што стаяць перад УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”.
3.8    Савет ажыццяўляе сваю работу ў форме пасяджэнняў.
3.9    Пасяджэнні савета лічацца паўнамоцнымі, калі на іх прысутнічае не менш за дзве трэція членаў савета.
3.10    На пасяджэнні савета запрашаюцца асобы, якія былі задзейнічаны ў падрыхтоўцы матэрыялаў па разглядаемых пытаннях. Запрошаныя асобы карыстаюцца правам дарадчага голасу.
3.11    На пасяджэннях савета вядзецца пратакол, у якім фіксуецца ход абмеркавання пытанняў, унесеных у парадак дня, а таксама вынікі галасавання і прынятыя рашэнні. Кожны пратакол падпісваецца старшынёй і вучоным сакратаром савета.
3.12    Рашэнні савета па пытаннях адукацыйнай, навуковай дзейнасці, абнаўлення і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў.
Пры выбранні на пасаду прафесара, загадчыка (начальніка) кафедры, прадстаўленні кандыдата на пасаду дырэктара Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў без права юрыдычнай асобы, дэкана  факультэта рашэнне прымаецца тайным галасаваннем у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
 Па іншых пытаннях від галасавання (тайнае, адкрытае) і парадак яго правядзення вызначаецца саветам.
Пры роўнай колькасці галасоў рашаючым з’яўляецца голас старшыні савета.
3.13    Рашэнні савета, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і зацверджаны кіраўніком УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, з’яўляюцца абавязковымі для педагагічных і іншых працоўных УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў.
УЗГОДНЕНА
Першы прарэктар А.Л.Гладкоў
Прарэктар па вучэбнай рабоце (ДФН) В.В.Маліноўскі
Прарэктар па вучэбнай рабоце (ЗФН) В.І.Туркоўскі
Прарэктар па навуковай рабоце  І.М.Прышчэпа
Прарэктар па выхаваўчай рабоце  І.В.Бондал
Прарэктар па АГР Ю.В.Селязнёў
Загадчык сектара прававой работы  Н.У.Чамбровіч

Архив