Календарь событий

 

Сёлета адзначаецца 135-годдзе са дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. З гэтай нагоды 7 кастрычніка 2017 года выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта, члены савета народнага літаратурнага музея ВДУ імя П.М. Машэрава ажыццявілі паездку ў філіял Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы “Ляўкі” Аршанскага раёна. Экскурсія мела за мэту знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Янкі Купалы на Віцебшчыне, а таксама дала магчымасць папоўніць фонды і абнавіць экспазіцыю літаратурнага музея. Студэнты пабачылі не толькі дачу Янкі Купалы, але і хату лесніка, асабісты аўтамабіль паэта – “Шэўрале”, пазнаёміліся з арыгінальнымі экспанатамі, змешчанымі ў музеі.

р

Акрамя гэтага  наведалі літаратурны музей Уладзіміра Караткевіча ў Оршы. Змястоўную экскурсію правяла загадчык музея Ліна Апанасаўна Гатоўская. Разам з ёй студэнты па-новаму адкрылі для сябе асобу Уладзіміра Караткевіча, пазнаёміліся з малавядомымі фактамі жыцця і творчасці. 

щ

п

Вялікую падзяку выкладчыкі і студэнты выказваюць рэктару ўніверсітэта А.У. Ягораву за дапамогу ў арганізацыі экскурсіі.

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"