Календарь событий

 

12 студзеня ў Мастацкай галерэі г.Полацка адбылося адкрыццё выставы Дыяны Янушонэ пад назвай «Невядомыя людзі».  Выстава арганізавана пры садзейнічанні Консульства Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску, Латвійскай Акадэміі мастацтваў і мастацка-графічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. У яе адкрыцці прынялі ўдзел кіраўнік Консульства латвійскай рэспублікі ў Віцебску Угіс Скуя і куратар дадзенай выставы – дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Вду імя П.М.Машэрава мастацтвазнаўца Міхаіл Цыбульскі.

DSC 7950 1600x1060 DSC 7958 1600x1169
DSC 7963 1600x1063 DSC 7964 1600x1063
DSC 7970 1600x1245 DSC 7975 1600x1197
DSC 7978 1600x1166 DSC 7981 1600x1186

Персанальная выстава Дзіяны Янушонэ “Невядомыя людзі” даволі паўнамаштабна прадстаўляе гледачу асноўныя тэмы, формы і накірункі творчай дзейнасці маладой латвійскай мастачкі. Цэнтральнае месца ў яе творчасці займаюць актуальныя для нашага часу і сучаснага грамадства праблемы і тэмы, сацыяльныя падзеі, якія, разам з тым, вельмі моцна афарбаваны эмацыянальна. Праблемы постіндустрыяльнага грамадства, дэмаграфіі, эміграцыі, пашыраючагася тэррарызму, нестабільнасці, якая пануе ў свеце, неабароненасці чалавека, шматлікіх рызыкаў і небяспекі, з якімі мы сутыкаемся штодзень, як і пошукі ўласнай ідэнтычнасці, спадзвігаюць мастачку на стварэнне адметных мастацкіх вобразаў і неардынарныя творчыя эксперыменты. Большасць вобразаў у яе тэкстыльных кампазіцыях пабудавана на асацыяцыях.

DSC 7969 1063x1600

afisha Janushone Polock1 1131x1600

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"