Календарь событий

 
0 1131x1600 1 1131x1600

Напярэдадні Новага года ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта састаялася адкрыццё персанальнай выставы вядомага віцебскага мастака Фелікса Кузняцова, у далёкім мінулым выпускніка гэтага факультэта. На вернісажы цёплыя словы ў адрас мастака  прагучалі з вуснаў дэкана факультэта Ю.П.Бежанар, загадчыка кафедры выяўленчага мастацтва А.А.Сакаловай, дацэнта гэтай жа кафедры Г.П.Ісакава. Вельмі цікавым і змястоўным было выступленне дачкі Фелікса Кузняцова, якая таксама вучылася на мастацка-графічным факультэце.

4 1600x1066 5 1600x1066
6 1600x1066 7 1600x1066

8 1600x1066

Фелікс Кузняцоў нарадзіўся 1 верасня 1940 года ў Беластоку, дзе перад самай вайной апынулася  яго сям’я. Па вядомых прычынах казаць пра гэта доўгі час быў немагчыма, а таму нават  і ў пашпарце ў яго месцам нараджэння запісаны Віцебск. Жыццё у акупацыі было вельмі цяжкім і небяспечным і толькі ў 1943 годзе сям’я будучага мастака пераехала жыць пад Ліёзна. А ў Віцебск вярнуліся пасля вызвалення горада ад немцаў.

IMG 20171220 125410 941x1600 IMG 20171220 125639 1075x1600

Пасля вайны Фелікс Кузняцоў скончыў щколу. І паступіў вучыцца на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута. Сярод яго педагогаў аказаліся В.Дзежыц, Д.Генеральніцкі – мастакі якія сябравалі з яго з яго бацькам, выдомым віцебскім мастаком. Але асабліва цяпло Фелікс распавядае пра А..Гаврушку, які выкладаў у яго падгрупе алейны жывапіс. "Вядома, ж не менш, а магчыма і больш я вучыўся падчас сумесных пленэраў на якія мы хадзілі разам з бацькам і віцебскімі мастакамі А..Каржанеўскім, І..Бароўскім,  П.Явічам, " - адзначае Ф.Кузняцоў.

IMG 20171220 125454 1600x909 IMG 20171220 125731 1600x1020

Яшчэ не скончыўшы чацвёртага курса інстытута Фелікс Кузняцоў ўвесну павёз свае працы на моладзевую выставу ў Мінск. Неўзабаве яго прынялі на працу ў майстэрні Мастацкага фонду, дзе ён выконваў размалёўкі разам з віцебскімі мастакамі Я.Ясьвіным, Я.Красоўскім, І.Бароўскім,  А.Толкачам…

IMG 20171220 125529 1600x1099 IMG 20171220 125541 1600x1079

Пачынаючы з 1990-х Ф.Кузняцоў стаў больш актыўна выстаўляцца, удзельнічаць у абласных выставах, арганізоўваць персанальныя экспазіцыі. Першая яго персанальная выстава прайшла ў Музеі прыватных калекцый, а пазней некалькі выстаў у залах Віцебскай абласной бібліятэцы, у Віцебскім мастацкім музеі.

IMG 20171220 125514 1600x1430

Углядаючыся ў працы Фелікса Кузняцова,  адзначаеш іх шчырасць і адмысловую душэўнасць. Лірычны настрой прадвызначае характар вобразнасці ў большасці яго пейзажных кампазіцый. Тут няма ніякай манернасці, толькі імкненне перадаць свае ўражанні ад прыгажосці навакольнага асяроддзя.

Міхась Цыбульскі
кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"