Сёння кафедра гісторыі Беларусі забяспечвае выкладанне дысцыплін па спецыяльнасцях гістарычнага факультэта, а таксама інтэграванага модуля “Гісторыя” і спецмодуляў для студэнтаў усіх факультэтаў універсітэта.

Выкладчыкі кафедры праводзяць археалагічныя даследаванні, даследуюць грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё Віцебшчыны, нацыянальныя, канфесійныя і гендарныя праблемы. У ХХІ ст. пабычылі свет манаграфіі Т.С. Бубенька, І.У. Мандрыка, М.В. Півавара, Дз.В. Юрчака і інш. Штогод выкладчыкі кафедры друкуюцца ў вядучых навуковых выданнях, удзельнічаюць у міжнародных канферэнцыях у Беларусі, Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Польшчы.

Ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў на ІІ ступені вышэйшай адукацыі (магістратура). Пры кафедры працуе аспірантура па спецыяльнасці 07.00.02 – айчынная гісторыя. Шэраг яе выпускнікоў паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі і працуюць у ВДУ імя П.М. Машэрава, іншых вну.

@ Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"