Гісторыя Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў пачынаецца са стварэння ў лістападзе 1997 года спецыяльнага факультэта па перападрыхтоўцы кадраў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава (загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.11.1997 № 569).
У студзені 2000 года на базе існуючага спецыяльнага факультэта створаны Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў на падставе пісьма з Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь загадам рэктара ўніверсітэта ад 23 лютага 2000 года № 33-к.
Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ВДУ імя П.М. Машэрава з'яўляецца адным з самых маладых вучэбна-навуковых падраздзяленняў ва ўніверсітэце і працуе на ўмовах поўнага гаспадарчага разліку і фінансавання.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ІПК і ПК з'яўляюцца:
- Адукацыйная праграма перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў на ўзроўні вышэйшай адукацыі;
- Адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў;
- Навучальныя курсы для дарослых (семінары, трэнінгі і інш.).
Першы дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў – Гарачава С.М.
У 2003 годзе быў створаны вучэбна-метадычны аддзел, які ўзначаліла Шаўцова Л.І.
З верасня 2009 года вучэбна-метадычны аддзел узначальвае Канопліч В.І.
З 2004 года па 2005 год факультэт перападрыхтоўкі кадраў узначальвала Ануфрыева С.С., – кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
З 2005 года дэканам факультэта перападрыхтоўкі кадраў з'яўляецца Тогулева А.Д.