Юрыдычны адрас: Маскоўскі пр-т, 33а, к. 417.
210038, Віцебск, Рэспубліка Беларусь
Тэлефон: 8-0212-37-72-82
Адрас электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Начальнік ваеннай кафедры: палкоўнік Мальцаў Дзмітрый Мікалаевіч
Мэтай стварэння ваеннай кафедры з'явілася:
- забеспячэнне выканання Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
- рэалізацыі праграмы ваеннага будаўніцтва, якое забяспечвае дасягненне неабходнага ўзроўню баяздольнасці Узброеных Сіл;
- развіццё ваеннай навукі і сістэмы падрыхтоўкі ваенных кадраў;
- стварэнне рэзерву ваенных кадраў для мясцовага рэгіёна (рэалізацыя прынцыпу тэрытарыяльнага камплектавання войскаў).
Ваенная кафедра з'яўляецца структурным падраздзяленнем універсітэта і ажыццяўляе навучанне грамадзян па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу.
Да навучання па праграмах ваеннай падрыхтоўкі дапускаюцца юнакі ўсіх факультэтаў універсітэта вочнай формы навучання, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, прыдатныя па стане здароўя для праходжання ваеннай службы.
Тэрмін навучання на ваеннай кафедры два гады (3, 4, 5 і 6 семестр).
Да навучання на ваеннай кафедры ўніверсітэта дапускаюцца студэнты 2-а курса вочнай формы навучання, юнакі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, прыдатныя па стане здароўя для праходжання ваеннай службы, якія прайшлі конкурсны адбор. У канцы навучання праводзіцца выніковая практыка (на працягу месяца) па спецыяльнасцях у воінскіх часцях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Пасля заканчэння навучання ва ўніверсітэце разам з атрыманнем дыпломаў, загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь, прысвойваецца званне «лейтэнант запасу».