Адрас: г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33, каб. 122.
Тэлефоны: +375 212 37 03 96;
+375 33 317 95 09.
Асноўнай задачай падрыхтоўчых курсаў з'яўляецца забеспячэнне якаснай падрыхтоўкі будучых абітурыентаў да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь. Такая накіраванасць працы напрамую звязана з пашырэннем спектра адукацыйных паслуг, якія адпавядаюць патрэбам сённяшніх выпускнікоў і іх бацькоў.
Разнастайнасць формаў давузаўскай падрыхтоўкі прадугледжвае арганізацыю розных па працягласці і інтэнсіўнасці вучэбнай нагрузкі курсаў па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў, якія праводзяцца ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Набор на падрыхтоўчыя курсы ажыццяўляецца на працягу ўсяго навучальнага года, таму пачаць навучанне можна ў зручны для будучага абітурыента перыяд.
Прадметную падрыхтоўку слухачоў забяспечваюць творчыя, кампетэнтныя выкладчыкі кафедраў нашага ўніверсітэта, якія маюць вопыт працы ў сферы давузаўскай адукацыі. Сорак пяць адсоткаў выкладчыкаў падрыхтоўчых курсаў маюць навуковую ступень. Штогод больш за 80% выпускнікоў, якія прайшлі давузаўскую падрыхтоўку, паступаюць ва ўстановы вышэйшай адукацыі.
Для слухачоў падрыхтоўчых курсаў арганізавана дыстанцыйная падрыхтоўка да цэнтралізаванага тэсціравання з выкарыстаннем тэхналогіі вэбінараў. Навучанне на інтэрнэт-курсах ураўноўвае магчымасці навучэнцаў г. Віцебска і школьнікаў з аддаленых рэгіёнаў Беларусі.
У рамках работы падрыхтоўчых курсаў рэалізуецца праект “Школа юных”, мэта якога – пошук і суправаджэнне навучэнцаў, матываваных на атрыманне ў перспектыве вышэйшай адукацыі. Такая форма работы дазваляе арганічна звязаць тэорыю з практыкай, спалучаць заняткі па інтарэсах з прадметнай падрыхтоўкай.
Метадысты падрыхтоўчых курсаў арганізуюць і каардынуюць працу па прафарыентацыі патэнцыйных абітурыентаў, якая праводзіцца ва ўніверсітэце, ажыццяўляюць узаемадзеянне з установамі сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі па пытаннях прафарыентацыі і выяўленні моладзі, арыентаванай на атрыманне спецыяльнасцяў у ВДУ імя П.М. Машэрава.