Сообщить об ошибке
Выделенный фрагмент:
19 лютага на факультэце сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня роднай мовы, а таксама прысвечаныя памяці знакамітага земляка, імя якога носіць наш універсітэт, – Пятра Міронавіча Машэрава.
Менавіта з гэтых паэтычных радкоў пачалася літаратурная імпрэза, якая адбылася 24 лютага ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі ВДУ імя П.М. Машэрава. Удзельнікі і прысутныя – студэнты факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый.
19 лютага ў ВДУ адбылася святочная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На працягу дня студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта прымалі ўдзел у займальных конкурсах і віктарынах, дарылі адзін аднаму музычныя віншаванні.
З 23 па 27 лістапада на факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П.М. Машэрава ўжо ў шосты раз адбыўся традыцыйны Фестываль беларускага слова. Асаблівасць сёлетняга фестывалю ў тым, што ўсе мерапрыемствы праходзілі ў анлайн-фармаце.
Выстава «Традыцыі і сучаснасць» прымеркавана да 110-гадовага юбілею ВДУ імя П.М. Машэрава і прадстаўляе гледачам творы выкладчыкаў, супрацоўнікаў розных кафедр мастацка-графічнага факультэта.
29 кастрычніка ў Лепельскім раённым краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё персанальнай выставы Ганаровага прафесара ВДУ, генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Уладзіміра Пракапцова пад назвай «Мая Беларусь» (куратар выставы – М. Цыбульскі).
29 чэрвеня адбыўся чарговы савет універсітэта. Перш чым перайсці да абмеркавання надзённых пытанняў, рэктар ВДУ імя П.М. Машэрава, доктар эканамічных навук, прафесар Валянціна Васільеўна Багатырова ўручыла выкладчыкам і студэнтам дыпломы, граматы і падзякі.
Першы прарэктар Дзмітрый Анатольевіч Антановіч на савеце ўніверсітэта ўзнагародзіў пераможцаў конкурсу ВДУ на найлепшыя навукова-даследчыя работы і конкурсу на найлепшыя навукова-даследчыя работы сярод маладых навукоўцаў.
Літаратурны і біялагічны музеі ВДУ імя П.М. Машэрава ў другі раз пацвердзілі статус «народны». Біялагічны музей быў заснаваны ў 1975 годзе і сёлета адзначае свой 45-гадовы юбілей. У аснове яго экспазіцыі – калекцыйныя матэрыялы, сабраныя выкладчыкамі кафедры заалогіі.
Адрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.
Тэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)
Факс: +375 (212) 37-49-59
E-mail: vsu@vsu.by