28-га мая ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта адбылося адкрыццё выставы жывапісу вядомага беларускага мастака, педагога, выпускніка нашага ўніверсітэта Дзмітрыя Мшара (1976 – 2025) (куратары – А. Паўлоўскі, М. Цыбульскі).

Дзмітрый Георгіевіч нарадзiўся ў 1976 годзе ў вёсцы Стрыгiнь Брэсцкай вобласцi. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава (1999). З 1998 года актыўна ўдзельнічаў у выставах, у тым ліку і ў міжнародных, праектах і пленэрах. За гэты час арганізаваў восем персанальных выставак. Першая, пад назвай «Шэрыя мелодыi», адбылася, калі Дзмітрый Мшар яшчэ быў студэнтам 3 курса. У той час сярод яго выкладчыкаў былi такiя выдатныя мастакі-педагогі, як Алесь Мемус i Валянцiна Напрэенка. Акрамя гэтага, Дзмітрый Мшар з’яўляўся адным з арганізатараў мастацкай суполкi «Белае кола».

Пасля заканчэння навучання на МГФ ВДУ надышоў перыяд творчых пошукаў. Дзмітрый Георгіевіч аддаў перавагу абстрактнаму жывапісу. У сярэдзiне 2000-х творчая манера мастака змянілася, ён пачаў пісаць нацюрморты і краявіды, у аснове якіх – фактурны алейны жывапіс. Адметнай старонкай творчасці мастака з’яўлялася яго праца ў акварэлі (серыя акварэляў «Храмы Беларусі»). Апошнiя гады жыцця Дзмітрыя Мшара былі азначаны вандроўкамi па роднай Беларусi, таму ў гэты перыяд асноўную ўвагу ён надаваў пейзажу. У планах таленавітага мастака было напісаць як мага больш родных жывапiсных матываў, але жывапiс жыцця Дзмітрыя Мшара спынiўся 10 верасня 2025 года.

Творы мастака знаходзяцца ў Мастацкім музеі Віцебска, Музеі Марка Шагала (Віцебск), Ваенна-гістарычным музеі г.п. Лёзна, у галерэйных зборах і прыватных калекцыях у Беларусі і іншых краінах.

1 2
3 4
5 6
7 8

ГБЖмин МолодежьПротивНаркотиков МолодежьБеларуси Радио ERIP logo
ПравоБу ПатриотБу АбитуриентБу ПравовойФорум РейтенговаяОценка qr code 3 учеба
ВитебскиеВести Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

homeАдрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.

phoneТэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)

printerФакс: +375 (212) 37-49-59

commentE-mail: info@mail-vsu.by

Сацыяльныя сеткі:

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"