MOBAМова гучыць – гэта праект, накіраваны на тое, каб адлюстраваць факт, што беларуская мова засталася не толькі на старонках падручнікаў або ў радках несмяротных пісьменнікаў і паэтаў Коласа, Купалы ці Караткевіча, а гучыць сёння з вуснаў моладзі і студэнцтва.

Мы адабралі 5 вершаў з сучаснай беларускай паэзіі і прачыталі іх, на наш погляд, у атмасферных і культурных месцах нашага горада, абвяшчаючы, што беларуская мова з’яўлецца не тэмай размовы, а сродкам суразмоўніцтва.

Аўтар ідэі, рэжысёр, мантаж: Вольга Ханіс

Відэааператары: Канстанцін Ханіс, Аляксандар Гергаеў

Графіка: Андрэй Краўчанка

Вершы чытаюць студэнты ВДУ імя П.М. Машэрава: Карына Волкава, Уладзіслаў Улаховіч, Наталля Тарарышкіна, Ігар Туркоў, Настасся Кісялёва

Асаблівая падзяка ў дапамозе арганізацыі і правядзенні здымачнага працэсу:

Дэкану філалагічнага факультэта ВДУ, прафесару Сяргею Нікалаенка, дацэнту кафедры беларусскага мовазнаўства ВДУ Юрыю Бабічу, Культурна-спартыўнаму цэнтру Віцебскага аддзялення Беларускай Чыгункі ў асобе рэжысёра Надзеі Шпрынц, Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя Якуба Коласа ў асобе загадчыка літаратурна-драматычнай часткі Алеся Замкоўскага, рэдактару газеты “Мы і час” Настассі Лазебнай, мастацка-графічнаму факультэту ВДУ.

 
 
 
 
 

© Аддзел медыякаммунікацый “Медыяцентр ВГУ”

ГодБлагоустройства3 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
80 лет ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

homeАдрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.

phoneТэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)

printerФакс: +375 (212) 37-49-59

commentE-mail: info@mail-vsu.by

Сацыяльныя сеткі:

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"