У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, учора, 13 сакавіка, у актавай зале галоўнага корпуса Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта «Паэтычны тэатр на філалагічным» прадставіў спектакль пад назвай «Свет са светам судакранаюцца».

Прэм'ера імпрэзы супала з правядзеннем штогадовай агульнаўніверсітэцкай акцыі «Праз дыялог моў – да душы, да сэрца».

Такога роду пастаноўкі ўжо сталі візітнай карткай філалагічнага факультэта. Студэнты з задавальненнем прымаюць удзел у іх падрыхтоўцы: ад напісання сцэнарыя да падбору касцюмаў і музычнага суправаджэння.

IMG 4865

IMG 4803 IMG 4822
IMG 4844 IMG 4827

Задача спектакля «Свет са светам судакранаюцца» – прадэманстраваць гледачу ўнутраную барацьбу паэта, перад якім стаіць нялёгкі выбар: з аднага боку, слава, грошы і дабрабыт, з другога – магчымасць захаваць свае вершы ў першапачатковым выглядзе і не згубіць сябе.

Разам са студэнтамі і выкладчыкамі нашага ўніверсітэта спектакль глядзелі студэнты з Wayne State University (г. Дэтройт, штат Мічыган). А потым хлопцы і дзяўчаты з Амерыкі таксама захацелі выступіць на сцэне: яны прачыталі вершы на англійскай і рускай мовах.

IMG 4877

IMG 4883 IMG 4931

ГодБлагоустройства3 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
80 лет ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

homeАдрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.

phoneТэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)

printerФакс: +375 (212) 37-49-59

commentE-mail: info@mail-vsu.by

Сацыяльныя сеткі:

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"