Тыдзень кафедры літаратуры на філалагічным факультэце нашага ўніверсітэта адкрыўся цёплай творчай сустрэчай, якая адбылася ў народным літаратурным музеі. У госці да будучых філолагаў, удзельнікам студэнцкай літаратурнай гасцінай «Строкой негромкою…» прыйшлі навучэнцы Гімназіі № 3 г. Віцебска імя А. С. Пушкіна.

Тамара Ісаенка, настаўнік рускай мовы і літаратуры, расказала аб дзейнасці літаратурнага клуба «Сугучча», які ўжо больш за 10 гадоў існуе ў гімназіі. Хочацца спадзявацца, што аповед настаўніка, які любіць сваю працу, натхніў студэнтаў, пераканаў у правільнасці абранага шляху.

Алена Крыклівец, загадчык кафедры літаратуры ВДУ імя П. М. Машэрава, падзялілася памятнымі момантамі, звязанымі з больш чым дваццацігадовай гісторыяй існавання студэнцкай літаратурнай гасцінай на факультэце. Удзельнікі мерапрыемства чыталі адзін аднаму вершы і апавяданні, прадстаўлялі калектыўныя зборнікі творчых работ, якія ўбачылі свет у гімназіі і ў выдавецтве ВДУ.

Паэтычным "падарункам" для прысутных сталі вершы ў выкананні дацэнта кафедры літаратуры Вольгі Русілкі і члена Саюза пісьменнікаў Расіі Алега Сяшко.

Фото 1

Y4pXfmd2BEQ

28 сакавіка народны літаратурны музей нашага ўніверсітэта гасцінна адчыніў дзверы для вядомага беларускага празаіка, публіцыста і былога выпукніка матэматычнага факультэта Сяргея Рублеўскага.

Дацэнт кафедры літаратуры, загадчык літаратурнага музея, Вольга Русілка прадставіла Сяргея Васільевіча прысутным, а студэнтка чацвёртага курса Ірына Радзіхоўская прадэманстравала прэзентацыю, прысвечаную творчай дзейнасці пісьменніка.

Гутарка атрымалася змястоўнай. Сяргей Васільевіч разважаў аб значэнні роднай мовы, аб месцы пісьменніка ў сучасным свеце, дзяліўся цікавымі гісторыямі з жыцця. У рамках сустрэчы адбылася і свайго роду "прэм'ера": Сяргей Рублёўскі прачытаў яшчэ не апублікаваны аповяд, які адрозніваецца глыбокімі філасофскімі назіраннямі.

qpRrTVtGYU4

ГодБлагоустройства3 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
80 лет ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

homeАдрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.

phoneТэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)

printerФакс: +375 (212) 37-49-59

commentE-mail: info@mail-vsu.by

Сацыяльныя сеткі:

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"