8 кастрычніка ў Віцебскім мастацкім музеі адбылося адкрыццё выставы выкладчыка мастацка-графічнага факультэта (1966-1994) Алега Арлова “Экспрэсіўнае нешматслоўе”.

Імя Віцебскага жывапісца Алега Арлова сення практычная забыта. Да трагічнага леса самога мастака, сляпога, памершага ў самым росквіце творчых сіл, дадаўся трагічны лёс яго жывапіснай спадчыны. Так здарылася, што з досыць вялікай колькасці работ, напісаных Аленам Арловым, захаваліся лічаныя адзінкі. І самая вялікая калекцыя твораў гэтага выдатнага каларыста, апантанагаэксперыментатара, бязмера закаханага ў жывапіс чалавека, відавочна, знаходзіцца ў мастацкай галерэі г.Полацка. Са збору менавіта гэтай музейнай установы і паходзіць большасць твораў, што прадстаўлены ў дадзенай экспазіцыі. У зборы мастацкай галерэі захаваліся раннія працы Алега Арлова, напісаныя ў 1960-70-я гады і некалькі жывапісных палотнаў апошніх дзесяцігоддзяў яго жыцця. У першую чаргу гэта своеасаблівыя замалёўкі — эцюды, старой Рыгі, выкананыя з выкарыстаннем гуашы і пастэлі.

Усе творы Алега Арлова напісына нібы то на адным дыханні. Эмацыянальная выразнасць, своеасаблівае каларыстычнае бачанне рэальнасці, экспрэсіўная манера жывапісу і эксперыментальны характар работ яскрава характэрызуюць творчасць мастака. Важныя рысы яго жывапісу — поліфанічнасць і асацыятыўнасць.

Адмаўляючыся ад прасторавых характарыстык формы, Алег Арлоў нярэдка застаецца прыхільнікам фігуратыўнасці, спрабуе ў каляровым хаосе перадаць складаную рытміку і разам з тым захаваць кампазіцыйную роўнавагу.

Міхась Цыбульскі

кандыдат мастацтвазнаўства, куратар выставы

01

1

3

2
4

5

8

7

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"