21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ВДУ таксама далучыліся да свята. У нашым універсітэце прайшоў анлайн-марафон «110 год мова гучыць у ВДУ», падчас якога ўдзельнікі чыталі вершы на беларускай мове. Пляцоўкамі для выступаў паслужылі хол першага паверха галоўнага корпуса, а таксама вучэбныя карпусы №2, 3 і 4.

Назва анлайн-марафона невыпадковая. Для Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава 2020 год – юбілейны. У лістападзе будзе адзначацца 110-годдзе са дня заснавання нашай вышэйшай навучальнай установы. За гэты час універсітэт стаў сапраўднай кузняй высокакваліфікаваных кадраў для горада, вобласці і краіны, а яго выпускнікі вядомыя далёка за межамі нашай рэспублікі.

Не менш таленавітыя, разумныя і крэатыўныя студэнты вучацца ў ВДУ сёння. Яны актыўна прымаюць удзел у анлайн-марафоне «110 год мова гучыць у ВДУ». Дарэчы, да з’яўлення анлайн-марафона ва ўніверсітэце існаваў праект «Мова гучыць». На працягу трох год у гэты дзень усе жадаючыя маглі размясціць у сацыльянай сетцы Instagram відэа, на якім студэнт ці выкладчык чытае верш на беларускай мове, паставіць хэштэгі #мовагучыць і #ВГУмашерова і адзначыць афіцыйны акаўнт ВДУ @tvu.vsu.

У юбілейны год вершы вядомых беларускіх паэтаў і аўтарскія творы гучалі не толькі ў Інтэрнэце, але і ў рэальнасці – у вучэбных карпусах універсітэта.

Было запланавана прачытаць у Міжнародны дзень роднай мовы 110 вершаў – столькі ж, колькі год спаўняецца ВДУ. Удзельнікі марафона цудоўна справіліся з задачай і нават перавыканалі яе, прачытаўшы больш за 120 твораў.

IMG 0866

IMG 1007

IMG 0868

IMG 0875

IMG 0892

IMG 0899

IMG 0923

IMG 0953

IMG 0957

IMG 0997

Фото «Медиацентр ВГУ»

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"