Літаратурны і біялагічны музеі ВДУ імя П.М. Машэрава ў другі раз пацвердзілі статус «народны». 

Біялагічны музей быў заснаваны ў 1975 годзе і сёлета адзначае свой 45-гадовы юбілей. У аснове яго экспазіцыі – калекцыйныя матэрыялы, сабраныя выкладчыкамі кафедры заалогіі ў 1930-я гады і пасляваенны час. Заснавальнік музея – у свой час загадчык гэтай кафедры, дацэнт А.І. Радкевіч. У афармленні музея ў 1975 – 1977 гадах прымалі ўдзел студэнты-выпускнікі мастацка-графічнага факультэта.

У 1993 і 2006 гадах праводзіліся рэканструкцыі музея. Сёння ў ім размешчаны розныя дыярамы і стэнды, а таксама невялікі куток жывой прыроды з тэрарыумамі, акварыумамі і экзатычнымі раслінамі. Усяго ў фондах захоўваецца больш за 1200 экспанатаў, і гэта калі не лічыць 3600 адзінак насякомых. Напрыклад, у біялагічным музеі можна ўбачыць пазванок сіняга кіта, пудзілы белага мядзведзя і чорнага бусла, яйка страуса, а таксама цудоўную калекцыю матылькоў аматара-энтамолага П.А. Донава.

Фонды музея пастаянна папаўняюцца не толькі дзякуючы летнім экспедыцыйным даследаванням выкладчыкаў кафедры заалогіі ВДУ і загадчыка музея У.І. Піскунова, але і з дапамогай студэнтаў-біёлагаў, якія рэгулярна збіраюць матэрыялы падчас палявых практык.

Б1 Б2

Народны літаратурны музей быў створаны ў 1980 годзе па ініцыятыве Д.Р. Сімановіча, А.М. Канапелькі і З.А. Андрянавай.

Званне «народны» упершыню атрымаў у 2015 годзе, на той момант загадчыкам была І.В. Саматой.

З 2018 года і па сённяшні дзень загадчыкам народнага літаратурнага музея з’яўляецца В.І. Русілка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры літаратуры, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У музеі знаходзяцца амаль 800 экспанатаў: ад побытавых рэчаў да кнігі фотаздымкаў вядомых пісьменнікаў.Таксама тут можна паглядзець унікальныя старадрукі 18 стагоддзя.

Пры музеі працуе навукова-даследчая лабараторыя «Тэорыя і практыка літаратурнай творчасці», праходзяць розныя мерапрыемствы, арганізуюцца выставы, фотавыставы, сустрэчы з пісьменнікамі (у тым ліку сумесна з абласной арганізацыяй Саюза пісьменнікаў Беларусі), мастакамі і акцёрамі тэатра, літаратурныя канферэнцыі і гасцёўні, конкурсы са студэнтамі і школьнікамі, імпрэзы да юбілеяў мастакоў слова, прэзентацыі падручнікаў па беларускай літаратуры.

Л1 Л2

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"