29 чэрвеня адбыўся чарговы савет універсітэта. Перш чым перайсці да абмеркавання надзённых пытанняў, рэктар ВДУ імя П.М. Машэрава, доктар эканамічных навук, прафесар Валянціна Васільеўна Багатырова ўручыла выкладчыкам і студэнтам дыпломы, граматы і падзякі.

Так, пасведчанне аб узнагароджанні трэцяй прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў за асобы ўнёсак у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2018-2019 навучальнага года атрымалі дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Галіна Канстанцінаўна Семянькова і загадчык кафедры гісторыі і тэорыі права Алена Францаўна Івашкевіч.

Фото 1 Фото 2

Студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта Наталля Кручкоўская была ўзнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за выдатныя поспехі ў вучобе, прыкладныя паводзіны, актыўны ўдзел у навуковай і грамадскай дзейнасці.

Фото 3 Фото 4

Дыплом І ступені ад Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі за ўдзел у адкрытым конкурсе «Фарміраванне культуры, бяспекі жыццядзейнасці ў дасягненні мэт устойлівага развіцця» ў намінацыі «Стэндавы даклад» быў уручаны магістранту ВДУ імя П.М. Машэрава Вікторыі Панкраценка, дыпломы ІІ ступені – студэнтам Маі Клімковіч і Яўгеніі Кулаковай.

Фото Магистрант

За актыўную патрыятычную і выхаваўчую працу сярод моладзі і маладых супрацоўнікаў органаў унутраных, прапаганду дзейнасці міліцыі па ўмацаванні правапарадку і іміджу міліцыі сярод насельніцтва нагрудным знакам адрознення УУС Віцебскага аблвыканкама былі ўзнагароджаны Аляксандр Аляксандравіч Бачкоў, дэкан юрыдычнага факультэта, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, і Таццяна Уладзіміраўна Сафонава, старшы выкладчык кафедры гісторыі і тэорыі права юрыдычнага факультэта, магістр педагагічных навук.

Фото Бочков Фото Сафонова

Падзяка ўніверсітэта за ажыццяўленне на высокім прафесійным узроўні валанцёрскай дзейнасці з 10 кастрычніка 2019 года па 30 чэрвеня 2020 года ва ўстанове адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава» (рознаўзроўневыя курсы кітайскай мовы для студэнтаў, супрацоўнікаў універсітэта і жыхароў горада Віцебска і Віцебскай вобласці, дыскусійны клуб для студэнтаў філалагічнага факультэта, мерапрыемствы сацыякультурнай накіраванасці) уручана У Ваньін і Хань Фанцін, валанцёрам ВДУ імя П.М. Машэрава, якія прыбылі пры садзейнічанні Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Фото Китай

Падзяка ад Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі была ўручана Генадзю Пятровічу Ісакаву, кандыдату мастацтвазнаўства, дацэнту кафедры выяўленчага мастацтва за шматгадовую, добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, садзейнічанне ў рэалізацыі праграм дзейнасці Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, і ў сувязі з юбілейным днём нараджэння.

Фото Исаков

Прысутнічала на савеце і загадчык кафедры хіміі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Вольга Міхайлаўна Балаева-Ціхамірава – навуковы кіраўнік выпускніц Яўгеніі Леановіч і Наталлі Казловай (Полазавай), лаўрэатаў XXVI Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ. Ёй Валянціна Васільеўна падчас савета ўніверсітэта і передала дыпломы лаўрэатаў за подпісам міністра адукацыі І.В. Карпенка.

Фото Балаева Тихомирова

Павіншавалі ў гэты дзень і Наталлю Фёдараўну Хамуськову, якой рашэннем савета па абароне дысертацый пры БДУ прысуджана вучоная ступень кандыдата філалагічных навук; а таксама Сяргея Мікалаевіча Варабьёва і Вольгу Міхайлаўну Жукаву, якім пастановай Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасцях «Матэматыка» і «Мастацтвазнаўства» адпаведна.

Фото Хомуськова Фото Воробьёва
Фото Жукова 1 Фото Жукова 2

©Отдел медиакоммуникаций «Медиацентр ВГУ»

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"