19 лютага на факультэце сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня роднай мовы, а таксама прысвечаныя памяці знакамітага земляка, імя якога носіць наш універсітэт, – Пятра Міронавіча Машэрава.

Спачатку займальную лінгвістычна-культуралагічную гульню-віктарыну студэнтам прапанавалі загадчык кафедры сацыяльна-педагагічнай работы А.Л. Міхайлава і старшы выкладчык гэтай жа кафедры С.І. Міхайлаў. Цікава было паразмаўляць па-беларуску, ўспомніць вядомыя народныя прыказкі і прымаўкі, растлумачыць сэнс уласнабеларускіх слоў, раскрыць значэнне фразеалагізмаў. Таксама студэнты ўспаміналі класіку беларускай літаратуры, вызначаючы, якому твору належаць дадзеныя радкі, адгадвалі аўтарскія і народныя загадкі, узгадвалі цікавыя факты з жыцця вядомых беларускіх пісьменнікаў, выпраўлялі памылкі ў лінгвістычных заданнях.

Затым адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да дня нараджэння слаўнага сына беларускай зямлі, былога кіраўніка рэспублікі, Героя Савецкага Саюза Пятра Міронавіча Машэрава, якое падрыхтавалі і правялі загадчык кафедры сацыяльна-педагагічнай работы А.Л. Міхайлава і дацэнт гэтай жа кафедры К.М. Бусел-Кучынская. Вядучыя разам са студэнтамі «пагарталі» сямейны, франтавы, працоўны альбом Пятра Міронавіча, узгадалі слаўныя старонкі яго жыццёвай, ваеннай і кіраўніцкай біяграфіі. Студэнтам былі паказаны рэдкія фотаздымкі і франтавыя дакументы, звязаныя са славутым земляком. Потым прысутныя прынялі ўдзел у невялікай віктарыне па агучаных фактах.

Імпрэза прайшла ў цёплай, нязмушанай абстаноўцы, знайшла жывы водгук у студэнтаў і выкладчыкаў, дазволіла далучыцца да свята роднай мовы, а таксама адчуць гонар за выбітнага земляка, імем якога названая наша альма-матар.

Кафедра сацыяльна-педагагічнай работы

IMG 20210225 142401 IMG 20210225 142425 2
IMG 20210225 163133 IMG 20210225 163348

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"