У межах Тыдня мастацка-графічнага факультэта ў галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Беларусь і Кітай у творах маладых кітайскіх мастакоў”, на якой прадстаўлены магістарскія, дыпломныя і творчыя работы кітайскіх студэнтаў, выкананыя на кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

Студэнты з Кітая прыязджаюць у Беларусь з вялікім жаданнем засвоіць прыёмы рэалістычнага алейнага жывапісу, а таксама пазнаёміцца з традыцыямі еўрапейскага і беларускага мастацтва. І гэта зразумела: рэалістычная школа жывапісу ў Кітаі адыгрывае дамінуючую ролю і адлюстроўвае эстэтычныя перавагі кітайскага афіцыйнага жывапіснага мастацтва. Меркаванне аб адсталасці рэалістычнага напрамку і яго кансерватыўнасці многім здаецца непераканаўчым.

1 2

Сістэма выкладання акадэмічнага жывапісу ў Беларусі заснавана на традыцыях рэалістычнага мастацтва, што, зрэшты, не перашкаджае развіццю творчага патэнцыялу маладых аўтараў. Навучаючыся пад кіраўніцтвам вопытных мастакоў-педагогаў, кітайскія студэнты маюць не толькі магчымасць паглыбіцца ў новыя для сябе ідэі і канцэпцыі, але і праявіць своеасаблівасць мыслення, развіць уласны мастацкі стыль. Праца з натуры, на пленэры традыцыйна з’яўляюцца сур’ёзным этапам на шляху творчага станаўлення кітайскіх мастакоў. Гэтыя практыкі перш за ўсё накіраваны на развіццё ў іх творчага мыслення, асваенне асноў кампазіцыі і працу з колерам. Безумоўна, адным з эфектыўных метадаў навучання з’яўляецца асабісты паказ выкладчыкам прыёмаў работы над жывапісным палатном.

Новае пакаленне кітайскіх мастакоў-рэалістаў у экспазіцыі прадстаўлена пераважна традыцыйнымі жанрамі. Цэнтральнае месца займаюць пейзажныя кампазіцыі і нацюрморты. Яны адлюстроўваюць працу мастака з натуры, што традыцыйна для дадзеных жанравых форм. У той жа час аўтары не замыкаюцца ў рамках названай стылістыкі, звяртаючыся да розных творчых практык інтэрпрэтацыі бачнай рэальнасці. Усё гэта абумоўлена пошукам выяўленчых сродкаў, спосабаў самавыяўлення ў мастацтве, што вядзе да разнастайнасці індывідуальных жывапісных манер.

Сярод разнастайных тэндэнцый у стварэнні пейзажаў і нацюрмортаў, прадстаўленых у экспазіцыі, можна вылучыць лірычныя, паэтычныя, філасофска-метафарычныя, сімволіка-алегарычныя, дэкаратыўныя… Наўрад ці магчыма пералічыць усе разнавіднасці аўтарскіх падыходаў да рашэння мастацкага вобраза. Пры гэтым паэтыка рэалізму застаецца падмуркам, які дае магчымасць пошуку яркіх вобразных рашэнняў. Многія з тых, чые работы паказаны ў гэтай экспазіцыі, лічаць, што сучаснае мастацтва Кітая павінна больш грунтавацца на традыцыйнай культуры, развіваючы сваю мастацкую разнастайнасць.

096A8984

096A8990 096A8992

Міхась Цыбульскі,
куратар выставы, кандыдат мастацтвазнаўства,
дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"