У кожнага чалавека – свая родная мова. Так гучаў лейтматыў мерапрыемства, што адбылося ў ВДУ ў Міжнародны дзень роднай мовы. Ва ўтульным файе другога паверха галоўнага корпуса ўніверсітэта сабраліся студэнты, навучэнцы ліцэя, выкладчыкі, супрацоўнікі і госці нашай установы вышэйшай адукацыі, каб разам адзначыць гэтае свята. Арганізатарам імпрэзы выступіў факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый пры садзейнічанні аддзела студэнцкай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці, а таксама студэнтаў факультэта навучання замежных грамадзян.

Да прысутных звярнулася рэктар нашай альма-матэр, доктар эканамічных навук, прафесар Валянціна Багатырова. Валянціна Васільеўна прывітала высокіх гасцей: першага намесніка міністра спорту і турызму Аляксандра Дараховіча, начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Васiля Захарэвiча i яго намеснiка Дзяніса Шкір’янава.

«Сёння мы адзначаем важную дату – Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята і студэнтаў з КНР, і з Узбекістана, і з Туркменістана, і з Йемена, і з Лівана, і з Ірака – усіх тых, хто знайшоў сваё месца ў дружнай сям’і машэраўцаў, – адзначыла Валянціна Васільеўна. – Я упэўнена, што ўсе мовы вельмі прыгожыя. І калі мы з вамі «забруджваем» маўленне чужымі для нас словамі, то прымяншаем значнасць нашага культурнага славянскага кода».

Пасля Валянціна Багатырова зачытала ўрывак з песні «Беларуская мова» гурта «Дразды» і радкі з верша Дзяніса Каратаева. Далей пачалося само свята. Актыўны ўдзел у ім прынялі студэнты факультэта навучання замежных грамадзян, якія на сваіх родных мовах зачыталі творы і выканалі песні, і за гэта былі шчодра ўзнагароджаныя апладысментамі.

Затым слова ўзялі студэнты спецыяльнасці «Беларуская філалогія» факультэта гуманiтарыстыкi i моўных камунiкацый. Яны прапанавалі ўзгадаць беларускія прыказкі, а тым, хто даваў правільныя адказы, уручалі цукеркі. У гэты дзень у прысутных была ўнікальная мажлівасць пазнаёміцца з народнай моладзевай гульнёй «Яшчур», якая была распаўсюджана на Пастаўшчыне ў мінулым стагоддзі, а сёння адноўлена ўдзельнікамі фальклорнага калектыву вёскі Гута і ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Дапоўніла святочны настрой інсцэніроўка беларускай казкі «Каза ў арэхах» у сучасным музычным афармленні. Пад фінальную песню «Сланечнік» карагод вадзілі не толькі артысты, але і гледачы.

Больш фотаздымкаў – у групе «Медыяцэнтр ВДУ».

1 2
3 4
5 6
7 8
9 10

© Аддзел медыякамунікацый «Медыяцентр ВДУ»

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"