Тэкст быў прысвечаны гістарычным падзеям, звязаным з вызваленнем і яднаннем беларускага народа.

Адміністрацыя, супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты ВДУ імя П.М. Машэрава далучыліся да рэспубліканскай акцыі і на роднай мове напісалі дыктоўку, прымеркаваную да Дня народнага адзінства.

Акцыя праводзіцца не ўпершыню і мае на мэце не толькі праверыць веданне арфаграфіі і пунктуацыі, але і яшчэ раз нагадаць моладзі пра падзеі, звязаныя з вызваленнем і яднаннем беларускага народа 17 верасня 1939 года. Таму і тэкст у гэтым годзе называўся «Гісторыя сведчыць».

Першымі дыктоўку напісалі студэнты трэцяга курса факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый на чале з намеснікам дэкана па выхаваўчай рабоце Анастасіяй Берасневай, якія анлайн далучыліся да трансляцыі на ютуб-канале Moladz.by. Тэкст там дыктавала першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі – 2023 Алена Стэльмах.

Пасля дыктоўкі некаторыя ўдзельнікі акцыі падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Дзяніс Князеў, студэнт ФГіМК:

– Надзвычай важна ведаць і шанаваць гісторыю сваёй краіны. Таму, лічу, гэта выдатна, што тэкст дыктоўкі быў прысвечаны менавіта Дню народнага адзінства. На жаль, не кожны ведае, што адбылося 17 верасня 1939 года і як гэтая падзея адлюстравалася на далейшай гісторыі Беларусі. А дзякуючы рэспубліканскай акцыі гэтыя прабелы ў удзельнікаў дыктоўкі былі ліквідаваныя. Тэкст для мяне быў не асабліва складаны, але ўсё роўна напрыканцы было цікава праверыць самога сябе.

Анастасія Васькоўская, студэнтка ФГіМК:

– Вельмі прыемна было сёння адчуваць, што я часцінка народа Беларусі, адна з тысяч людзей па ўсёй краіне, хто рыхтуецца да святкавання Дня народнага адзінства і ўдзельнічае ў рэспубліканскай акцыі. Я не проста напісала тэкст і праверыла сваё веданне мовы, але і даведалася цікавыя факты, а галоўнае –яшчэ раз усвядоміла тое, што без мінулага няма будучага, што толькі разам мы можам упэўнена крочыць на шляху да росквіту нашай Радзімы.

У гэты ж дзень дыктоўку «Гісторыя сведчыць», прымеркаваную да Дня народнага адзінства, напісалі прарэктары ўніверсітэта на чале з рэктарам Валянцінай Багатыровай, а таксама кіраўнікі аддзелаў, выкладчыкі і супрацоўнікі. Як адзначалі прысутныя ў канферэнц-зале ўдзельнікі акцыі, гэта трэба было зрабіць не для таго, каб праверыць сваё веданне беларускай мовы, а каб адчуць гонар за нашу мінуўшчыну, зразумець, што нас яднае пачуццё любові да роднай краіны і жаданне бачыць Беларусь квітнеючай, незалежнай і моцнай.

Больш фотаздымкаў – у групе «Медыяцэнтр ВДУ».

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

©Отдел медиакоммуникаций «Медиацентр ВГУ»

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"