Адрас : 210038, г. Віцебск, Маскоўскі пр-т, 33, аўд.423
Тэлефоны: +375 212 37 58 45;
мтс +375 33 317 95 00
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Instagram: @himbiogeo_vsu
Vk: vk.com/himbiogeo_vsu
Факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук сёння:
- Запатрабаваныя на рынку працы выпускнікі
- Высокакваліфікаваныя выкладчыкі і сучасныя навукова-даследчыя лабараторыі
- Незабыўныя навучальныя і вытворчыя практыкі
- Магчымасць паралельнага атрымання другой вышэйшай адукацыі
- Адукацыйная мабільнасць і стажыроўкі за мяжой
- Навучанне хлопцаў на ваеннай кафедры з прысваеннем афіцэрскага звання
- Дзеючыя магістратура і аспірантура
Дэвіз факультэта: традыцыі і інавацыі – залог падрыхтоўкі паспяховага спецыяліста!
На факультэце працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, кандыдаты і дактары навук. Прафесары, вядомыя не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі, кіруюць навукова-педагагічнымі школамі, у межах якіх рыхтуюць высокакваліфікаваныя кадры.
На факультэце функцыянуюць 2 навукова-даследчыя лабараторыі, абсталяваныя сучасным высокадакладным абсталяваннем.
- Навукова-даследчая лабараторыя структурна-функцыянальных даследаванняў (кіраўнік – кандыдат біялагічных навук, дацэнт В.М. Балаева-Ціхамірава).
- Навукова-даследчая лабараторыя ПЦР-аналізу (кіраўнік – кандыдат біялагічных навук, дацэнт Я.А. Дзяржынскі).
Асноўныя задачы навукова-даследчых лабараторый: выкананне заданняў дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, грантаў БРФФД, РФФД і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; практычная падрыхтоўка высокакваліфікаваных кадраў, адабраных сярод таленавітай моладзі; падрыхтоўка якасных навуковых прац: матэрыялаў канферэнцый, артыкулаў, манаграфій, конкурсных работ; абмен вопытам і ўзаемадзеянне з іншымі лабараторыямі.
На факультэце хіміка-біялагічных і геаграфічных навук функцыянуюць два адукацыйныя цэнтры:
- “Цэнтр хімічнай адукацыі” (кіраўнік – доктар педагагічных навук, прафесар Я.Я. Аршанскі).
- “Цэнтр па вывучэнні біяразнастайнасці Беларускага Паазер’я і развіцці электроннага навучання” (кіраўнік – кандыдат біялагічных навук, дацэнт Л.М. Мяржвінскі).
Факультэт уваходзіць у склад навукова-адукацыйнага блока медыка-фармацэўтычнага кластара «Саюз «медыцына і фармацэўтыка – інавацыйныя праекты». Штогод студэнты прымаюць удзел у мерапрыемствах па падтрымцы адоранай моладзі, у тым ліку конкурсе «100 ідэй для Беларусі».