Часопіс "ЛІТАРАТУРНЫ AUTOGRAPHUM" знаёміць з творчасцю студэнтаў-філолагаў, а таксама ўсіх крэатыўных студэнтаў ВДУ імя П.М. Машэрава. Выданне для пачынаючых аўтараў , якія спрабуюць свае сілы ў любым жанры паэзіі, прозы, крытыкі, публіцыстыкі на розных мовах свету. Мы шукаем сваю аўдыторыю, сваіх пісьменнікаў і чытачоў, а таксама вызнаём лозунг, што слова ўладарыць светам! Рэдакцыйная калегія часопіса імкнецца да творчага прафесійнага росту, адкрытая да новых ідэй і сумесных праектаў.
Прапануем усім зацікаўленым пазнаёміцца з нашым часопісам.