27-га лютага на мастацка-графічным факультэце адбылося пасяджэнне Круглага стала на тэму «Пленэр у творчасці мастака-педагога». У ім прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры выяўленчага мастацтва (П. Зянько, Д. Кузьміч, М. Цыбульскі), вядомыя мастакі-педагогі, сярод якіх выпускнікі мастацка-графічнага факультэта (В.Данілаў, С.Цігараў), Старшыня Еўразійскай мастацкай садружнасці А. Баравая, мастак-дызайнер, член Беларускага саюза дызайнераў, заснавальнік і кіраўнік арт-студыі «Охра» ў г. Мінску Ю.Коба, а таксама студэнты групы 23ХО мастацка-графічнага факультэта.

Пленэр – гэта не проста вучэбная дысцыпліна, але перш за ўсё творчая дзейнасць. Жывапіс і маляванне на адкрытым паветры ствараюць для студэнтаў і мастакоў новую прастору ўражанняў. Усякі пленэр накіраваны на пашырэнне візуальнага досведу мастака. Пленэр дэманструе разнастайнасць поглядаў на адну і тую ж рэальнасць, творчую актуальнасць яе самых разнастайных стылістычных інтэрпрэтацый.

Абмеркаванне самых розных праблем пленэрнай творчасці атрымалася цеплым і нефармальным: студэнты задавалі пытанні, а мастакі і вопытныя педагогі з задавальненнем дзяліліся ўласным вопытам.

Больш фотаздымкаў – у групе «Медыяцэнтр ВДУ».

1 2
1 2
1 2
1 2
9 10

ГодБлагоустройства4 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
80 летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне 1 ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

homeАдрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.

phoneТэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)

printerФакс: +375 (212) 37-49-59

commentE-mail: info@mail-vsu.by

Сацыяльныя сеткі:

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"