26 мая ў ВДУ імя П.М. Машэрава ў межах I Рэспубліканскага форума маладых навукоўцаў адбылося адкрыццё навукова-асветніцкага цэнтра «Спадчына Віцебскай зямлі». Ён ставіць сваёй мэтай захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, гісторыка-культурнай, духоўнай спадчыны і іншых нацыянальных каштоўнасцей, арганізацыю і ажыццяўленне навукова-даследчай і навукова-асветніцкай дзейнасці краязнаўчага характару. Узначаліў цэнтр загадчык кафедры гісторыі і культурнай спадчыны, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Анатоль Мікалаевіч Дулаў. Дарэчы, ідэя існавала не першы год, а штуршком да ўзнікнення стала аб’яднанне у межах адзінага факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый філолагаў і гісторыкаў, у якіх меліся даўнія традыцыі даследавання роднага края. Сімвалічна, што цэнтр з’явіўся ў Год гістарычнай памяці.

У яго адкрыцці ўзялі ўдзел маладыя навукоўцы – госці форума, студэнты спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)», выкладчыкі, а таксама галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Валер’евіч Юрчак, прадстаўнікі партнёрскіх устаноў – дырэктар Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццяна Міхайлаўна Свістунова, намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Валерый Аляксеевіч Шышанаў, галоўны захавальнік фондаў Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова Дзяніс Віктаравіч Якаўлеў.

З уступным словам да гасцей звярнуўся дэкан факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый, доктар педагагічных навук, прафесар Сяргей Уладзіміравіч Нікалаенка, які падкрэсліў важнасць стварэння цэнтра, асабліва для выхавання патрыятызму і фарміравання прафесійных кампетэнцый будучых спецыялістаў.

Увазе прысутных былі прадстаўлены выставы археалагічных артэфактаў і выданняў, падрыхтаваных навукоўцамі факультэта. З выставамі былі звязаны іх выступленні. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Таццяна Станіславаўна Бубенька прэзентавала археалагічныя адкрыцці апошніх гадоў на Віцебшчыне, уклад у якія ўнеслі студэнты-гісторыкі. Старшы выкладчык кафедры сусветных моў Юлія Уладзіміраўна Дулава распавяла пра асноўныя накірункі рэгіянальных анамастычных даследаванняў навуковай школы доктара філалагічных навук, прафесара Ганны Міхайлаўны Мезенка. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар Таццяна Віктараўна Катовіч у сваім выступленні звярнула ўвагу на знакавыя мясціны Віцебска і творчасць Казіміра Малевіча. Пра віцебскі перыяд дзейнасці сусветна вядомага мысліцеля, філолага, культуролага Міхаіла Міхайлавіча Бахціна госці змаглі даведацца з роліка, падрыхтаванага студэнтамі. Студэнтка 1 курса ФГіМК Віялета Агафонава падзялілася ўражаннямі ад вандроўкі па Ушаччыне і наведвання вёскі Бычкі – радзімы класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Паездка была арганізавана кафедрай літаратуры. А ў заключнай частцы мерапрыемства выступіў вядомы краязнавец, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Васільевіч Півавар, які выказаў спадзяванні на тое, што ўтвораная інстытуцыя надасць новы імпульс развіццю краязнаўчых даследаваняў і стане іх каардынуючым цэнтрам не толькі ва ўніверсітэце, але і ў Віцебскім рэгіёне.

Госці мерапрыемства атрымалі ў падарунак кнігі доктара гістарычных навук, прафесара Аркадзя Уладзіміравіча Русецкага і кандыдата гістарычных навук, дацэнта Юрыя Аркадзьевіча Русецкага, прысвечаныя гісторыі культуры Віцебска і Віцебшчыны.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

patriot photo 2020 06 11 14 46 41 b6c9d020a8d98865ed811f64277eddcc logo Баннер Витебские вести banner vitbichi 02 правоby
logo god kachestva FEST STYLE 2024 600х400 МинЛоготип105 20220707 pravovoj forum belarusi img211109 02 Приложение 3 Баннер ПРО русск qr code 3 12 100229 1 157722 Изображ соцсети 1

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"