16 верасня, напярэдадні святкавання самага маладога дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь – Дня народнага адзінства – студэнты і навучэнцы Ліцэя ВДУ імя П.М. Машэрава прынялі ўдзел у напісанні тэматычнага рэспубліканскага дыктанта. Трансляцыя дыктоўкі праводзілася з дапамогай стрыму на YouTube-канале Рэспубліканскага моладзевага цэнтра ON у аўдыторыях нашага ўніверсітэта. Тэкст дыктанта быў абраны невыпадкова. У ім расказвалася пра гістарычныя падзеі, звязаныя з вызваленнем і яднаннем народа нашай краіны ў 1939 годзе.

Удзельнікі акцыі падзяліліся сваімі ўражаннямі пасля напісання дыктанта.

Вераніка Макарава, студэнтка 2 курса факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый:

– Дзень народнага адзінства – важнае свята для кожнага з нас. За моладдзю – будучыня нашай краіны, таму сёння мы, студэнты ВДУ, павінны ведаць гісторыю Беларусі, яе асноўныя моманты, каб захаваць гэты скарб для наступных пакаленняў.

Архіп Купчанка, навучэнец 10 «М» класа Ліцэя ВДУ імя П.М. Машэрава: Лічу, што для сённяшняга рэспубліканскага дыктанта была абрана вельмі значная, сур’ёзная і актуальная тэма. Дзень народнага адзінства – дзень, калі мы, сучасная моладзь, можам яшчэ раз прыгадаць важныя моманты гісторыі нашай краіны.

Вольга Русілка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры літаратуры:

Дзень народнага адзінства – вялікае і важнае свята. Дыктоўка, якую мы сёння напісалі ў кожным куточку Беларусі, дапамагла адчуць сябе часцінкай вялікага цэлага – слаўнага беларускага народа.

Больш фатаграфій - у групе “Медыяцэнтр ВДУ”

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

©Аддзел медыякамунікацый “Медыяцэнтр ВДУ”

ГодКачества СлавянскийБазар Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу ОрганамТорговли100ЛетВ2
Трудоустройство СтадиИнБу ЭкспортБу Витьбичи

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"