Адрас: 210038, г. Віцебск,
Маскоўскі пр-т, 33/2 (корпус МГФ), 2-гі паверх, аўд. 212
Тэл.: (8-0212) 37 58 70,
(+37533)317 95 07
E-mail: hgf@vsu.by

Мастацка-графічны факультэт арганізаваны 1 верасня 1959 года на базе Віцебскага мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча загадам № 115 ад 18 ліпеня 1959 года Міністэрства асветы БССР. Ён стаў сапраўдным захавальнікам і прадаўжальнікам традыцый Віцебскай мастацкай школы.

Многія з выпускнікоў, пакінутыя на працу на факультэце, абаранілі доктарскія і кандыдацкія дысертацыі, сталі кіраўнікамі факультэта і кафедраў.

За гады існавання факультэт выпусціў больш за 5,6 тыс. спецыялістаў, якія паспяхова працуюць практычна ва ўсіх галінах адукацыі, эканомікі і вытворчасці як Рэспублікі Беларусь, так і ў розных замежных краінах.

Зараз асноўнай задачай факультэта з'яўляецца падрыхтоўка выкладчыкаў, педагогаў-мастакоў для ўстаноў адукацыі і культуры, мастакоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайнераў.

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці факультэта звязаны з працай са школьнікамі, пошукам таленавітай і адоранай моладзі, развіццём творчых здольнасцяў студэнтаў, арганізацыяй і правядзеннем выставачнай дзейнасці, аказаннем кансультацыйнай дапамогі ў выбары спецыяльнасці і падрыхтоўцы да ўступных экзаменаў на факультэцкія спецыяльнасці.

Разам з вучэбнай і навуковай дзейнасцю, мастацка-графічны факультэт мае багаты вопыт удзелу ў выставах і конкурсах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. Выкладчыкі і студэнты факультэта з'яўляюцца прызёрамі шматлікіх конкурсаў, звязаных з выяўленчым мастацтвам і творчасцю ў цэлым.

ГодБлагоустройства3 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
80 лет ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи СтадиИнБу

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава

homeАдрас: 210038, г. Витебск, пр-т. Маскоўскі, 33.

phoneТэлефон: +375 (212) 37-49-59 (Прыёмная)

printerФакс: +375 (212) 37-49-59

commentE-mail: info@mail-vsu.by

Сацыяльныя сеткі:

@ Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава"