Адрас: 210038, г. Віцебск,
вул. Чапаева, 30.
Тэлефон: +375 212 67 93 13,
мтс +375 33 317 95 05
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Vk: club173317306
Instagram: ffk_vsu
У 1978 годзе на базе Віцебскага тэхнікума фізічнай культуры быў адкрыты факультэт фізічнага выхавання «Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава». У 1993 годзе ён быў перайменаваны ў факультэт фізічнай культуры і спорту.
З верасня 2021 года дэканам факультэта з'яўляецца Гапанёнак Юлія Васільеўна.
Зараз на факультэце вучыцца больш за 500 студэнтаў дзённай і завочнай формы атрымання адукацыі.
Вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях:
«Трэнерская дзейнасць (з указаннем віду спорту)» з прысваеннем кваліфікацыі «Трэнер. Выкладчык»
«Адукацыя ў галіне фізічнай культуры» з прысваеннем кваліфікацыі «Выкладчык»
Спецыяльнасць магістратуры: 7-06 10 12-01 «Фізічная культура і спорт».
Структуру факультэта складае дэканат, 3 кафедры:
Кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны
Спартыўна-педагагічных дысцыплін
Фізічнага выхавання і спорту, а таксама бібліятэка, чытальная зала, здраўпункт, сталовая.