30 студзеня (чацвер) у актавай зале галоўнага вучэбнага корпуса па адрасе г. Віцебск, пр-т Маскоўскі, д. 33 адбудзецца чарговае пасяджэнне савета ўніверсітэта. Пачатак у 10:15. Запрашаюцца члены савета ўніверсітэта і ўсе зацікаўленыя асобы.
Парадак дня пасяджэння наступны:
- Выбары на пасады:
- загадчыка кафедры псіхалогіі (прэтэндэнт – Багамаз Сяргей Леанідавіч);
- загадчыка кафедры хіміі і прыродазнаўча-навуковай адукацыі (прэтэндэнт – Барысевіч Ірына Станіславаўна);
- загадчыка кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі (прэтэндэнт – Сысоева Ірына Аляксандраўна).
Інфармацыя вучонага сакратара Г.К. Семяньковай.
- Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу і суправаджэнні замежных навучэнцаў на факультэце навучання замежных грамадзян.
Даклад дэкана факультэта навучання замежных грамадзян В.В. Янча.
- Рознае.