5-га лютага (чацвер) у канферэнц-зале галоўнага вучэбнага корпуса па адрасе Маскоўскі пр-т, д. 33 адбудзецца пасяджэнне савета ўніверсітэта. Пачатак у 10:15.
Парадак дня наступны:
- Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу і суправаджэнні замежных навучэнцаў на факультэце навучання замежных грамадзян (даклад дэкана факультэта В.В. Янча).
- Эфектыўнасць арганізацыі адукацыйнага працэсу і якасць выкладання вучэбнай дысцыпліны “Фізічная культура” на няпрофільных спецыяльнасцях (даклад в.а. загадчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту В.С. Забела).
- Аб грамадзянска-патрыятычным выхаванні студэнцкай моладзі ва ўніверсітэце (даклад прарэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Ю.В. Гапанёнак).
- Выбары на пасады загадчыкаў кафедраў:
- музыкі (прэтэндэнт – загадчык кафедры С.А. Карташоў);
- сацыяльна-педагагічнай работы (прэтэндэнт – загадчык кафедры А.Л. Міхайлава);
- тэорыі і методыкі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны (прэтэндэнт – загадчык кафедры В.М. Малах).
- Рознае.
Запрашаюцца члены савета ўніверсітэта і ўсе зацікаўленыя.
















