26 верасня ў 18.30 у арт-пабе "Торвальд" (вул. Талстога,1) пройдуць чарговыя заняткі стыльных курсаў беларускай мовы "Мова нанова — Віцебск". Госцем курсаў стане празаік, гісторык і паэт УЛАДЗІМІР АРЛОЎ! Акрамя прэзентацыі творцам новых выданняў, вядоўцы курсаў Сяржук Маркаў (выпускнік ВДУ імя П.М. Машэрава, вядучы тэлеканала “Віцебск”), Таццяна Дубоўская (супрацоўнік рэдакцыі газеты “Мы і час” ВДУ імя П.М. Машэрава, кандыдат філалагічных навук) і Іван Рагавой (студэнт гістарычнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава) будуць весці з ім НЕЧАКАНЫЯ ДЫЯЛОГІ. Абсалютна пра ўсё! Пра яго дзіцячыя і сённяшнія МАРЫ, пра ЖАНОЦКУЮ ПРЫГАЖОСЦЬ і наколькі яна натхняе пісьменніка, пра ІНТЫМНЫЯ ВЕРШЫ і каму яны ўсё ж такі прысвечаныя... Да таго ж даведаемся, наколькі выказванні сучасных крытыкаў пра творчасць Арлова адпавядаюць рэчаіснасці.
Прыходзьце і прыводзьце ўсіх сваіх знаёмых ды сяброў, каб адкрыць для сябе НОВАГА Уладзіміра Арлова!