У 2018 годзе спаўняецца 100 гадоў з таго часу, як убачыла свет “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Яна ўпершыню надала беларускай мове неабходную ёй унармаванасць і стварыла грунт для далейшай паглыбленай граматычнай распрацоўкі мовы і ўдасканалення ўласцівых ёй структурных элементаў.
У сувязі з гэтай падзеяй кафедра беларускага мовазнаўства, філіял кафедры, Цэнтр славянскіх моў і культур ВДУ імя П.М. Машэрава і Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Віцебскага аблвыканкама арганізуюць рэгіянальную навукова-практычную канферэнцыю, якая адбудзецца 5 снежня 2018 года па адрасе: г. Віцебск, Маскоўскі праспект, 33.
Плануецца праца па наступных кірунках: мовазнаўства, літаратуразнаўства, лінгвадыдактыка, педагогіка, лінгвакультуралогія.
Арганізацыя работы канферэнцыі: у форме пленарнага пасяджэння, круглага стала, дыскусійных пляцовак.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Навуковая і метадычная спадчына Б. Тарашкевіча.
- Гісторыя станаўлення і развіцця метадычнай думкі на Беларусі.
- Актуальныя праблемы лінгвадыдактыкі.
- Аспекты моўных даследаванняў (лексікалогія, фразеалогія, словаўтварэнне,
- граматыка, лексікаграфія, дыялекталогія і інш.).
- Пытанні выкладання мовы і літаратуры ў школе і ВНУ.
- Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры.
- Слова ў мове, тэксце, навучанні.
Інфармацыйны ліст навукова-практычнай канферэнцыі “Навукова-метадычная думка на Беларусі”
Праграма навукова-практычнай канферэнцыі “Навукова-метадычная думка на Беларусі”