22 лістапада кафедра гісторыі Беларусі запрашае ўсіх вольных ад заняткаў і зацікаўленых роднай гісторыяй студэнтаў і выкладчыкаў наведаць пленарнае і секцыйныя пасяджэнні IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці.
Канферэнцыя пройдзе на базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна. Уваход вольны.