4 красавіка ў 18 гадзін кафедра гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта сардэчна запрашае ў Віцебскую абласную бібліятэку імя У.І. Леніна на заняткі бясплатных курсаў па гісторыі роднага горада.
Даследчык з Санкт-Пецярбурга Мурат Цімуравіч Валіеў распавядзе пра гісторыю сям’і Цшохераў, а таксама падзеліцца вопытам генеалагічных даследаванняў.
Відэаверсіі папярэдніх лекцый і тэлеперадач размешчаны на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі (http://vlib.by/index.php/by/vitsebsk-realnaya-i-papulyarnaya-gistoryya-2016), а таксама ў групе курсаў у сацыяльнай сетцы (https://vk.com/histvitebsk).