Кафедра гісторыі Беларусі шчыра запрашае!
У сераду 30 кастрычніка ў 18 гадзін у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна (вул. Леніна, 8а) адбудзецца лекцыя кандыдата гістарычных навук Аляксандра Казакова (Мінск). Будуць крытычна прааналізаваны гістарычныя міфы, створаныя вакол Аршанскай бітвы 1514 г., – адной з найбольш вядомых і легендарных ваенных падзей эпохі Вялікага Княства Літоўскага.
Прыходзьце! Будзе цікава!
Падрабязней глядзiце: https://vkurier.by/187070
P.S. Відэаверсіі папярэдніх лекцый і тэлеперадач размешчаны на сайце бібліятэкі, а таксама ў групе бясплатных курсаў па гісторыі Віцебска ў сацыяльнай сетцы.