14 лістапада ў 18 гадзін ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна (вул. Леніна, 8а) адбудзецца юбілейная 50-я лекцыя курсаў па гісторыі роднага горада (падрабязней глядзіце: https://vk.com/histvitebsk).
Выпускнік гістарычнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава, кіраўнік Народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі «VARGENTORN» Сяргей Бабенка раскажа пра традыцыі еўрапейскага фехтавання. І не толькі раскажа, але і пакажа!
Таксама пройдзе прэзентацыя новага праекту, які арганізатары пачынаюць у межах курсаў. Прыходзьце! Будзе цікава!