Філалагічны факультэт ВДУ запрашае студэнтаў, выкладчкаў і ўсіх жадаючых з 15 па 22 лістапада прыняць удзел у фестывалі беларускага слова, у рамках якога пройдзе рад мерапрыемстваў, прысвечаных роднай мове, культуры і традыцыям:
- “Самыя добрыя песні належаць табе”,
- музычны спектакль “Тарас на Шостым паверсе”,
- прэзентацыя альманаха “Агмень” Цэнтра славянскіх моў і культур,
- “Асоба ў навуцы”: сустрэча з акадэмікам НАН Беларусі прафесарам А.А. Лукашанцам,
- “Калі цябе спаткае казка”: інтэрактыўны спектакль,
- “Першы крок да беларускага слова”: пасяджэнне клуба “Размаўляй-ка”.
Закрыццём фестывалю стане конкурс выканаўцаў беларускай песні: “ФлФкропкаFM”.