Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і філалагічны факультэт ВДУ запрашаюць прыняць удзел у працы ІІI Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце”, якая адбудзецца 20-21 лістапада.
На канферэнцыі плануецца абмеркаванне наступных праблем:
- Беларуская мова як этнакультурны феномен у сінхраніі і дыяхраніі.
- Агульнанацыянальныя і рэгіянальныя моўныя працэсы ў камунікатыўнай прасторы Беларусі.
- Сучасныя праблемы этналінгвістыкі, лінгвакраіназнаўства і лінгвакультуралогіі.
- Мова і стыль мастацкай літаратуры і сродкаў масавай інфармацыі.
- Беларуска-іншаславянскія моўныя і літаратурныя сувязі.
- Беларускі літаратурны працэс: гісторыя, сучаснасць, перспектывы.
- Жанрава-стылёвыя тэндэнцыі сучаснай літаратуры.
- Гістарычна-культурны аспект развіцця славянскіх літаратур.
- Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы і літаратуры ў ВНУ і сярэдняй школе.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Каардынатары канферэнцыі:
Бабіч Юрый Міхайлавіч – дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства, кандыдат філалагічных навук. Тэл. +375 29 308-49-78 (Velcom).
Падстаўленка Віталь Феліксавіч – дацэнт кафедры літаратуры, кандыдат філалагічных навук. Тэл. +375 29 590-18-38 (МТС).