21 лістапада ў 18 гадзін у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна (вул. Леніна, 8а) на чарговых занятках курсаў па гісторыі роднага горада пройдзе прэзентацыя новай кнігі знакамітай віцебскай даследчыцы Людмілы Хмяльніцкай – дакументальнай аповесці «Лёс інсургента».
У кнізе на падставе архіўных і апублікаваных крыніц рэканструявана біяграфія беларускага і польскага фалькларыста, паэта і кнігавыдаўца Аляксандра Рыпінскага. Апісваецца яго жыццёвы шлях ад навучання ў Віцебскай базыльянскай гімназіі да жыцця ў эміграцыі і вяртання на радзіму. Характарызуецца творчая спадчына аўтара першай кнігі пад назвай «Беларусь» («Białoruś»), у тым ліку нявыдадзеная. Упершыню падрабязна разглядаюцца апошнія гады жыцця, падаюцца дата смерці і месца пахавання.
Чакаем вас! Будзе цікава!

 
				







 
					

















 Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.
 Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33. Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)
 Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора) Факс: (+375 212) 37-49-59
 Факс: (+375 212) 37-49-59 E-mail:
 E-mail: