12 снежня ў 18 гадзін у Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна на чарговых занятках курсаў па гісторыі роднага горада (https://vk.com/histvitebsk) можна будзе даведацца, якія святы і якім чынам адзначалі віцябляне ў першыя савецкія дзесяцігоддзі. Лектары – вядучы архівіст Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Святлана Мясаедава і дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры ВДУ імя П.М. Машэрава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Галіна Якаўлева. Прыходзьце! Будзе цікава!