На факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый з 23 па 27 лістапада шосты раз запар адбудзецца штогадовы Фестываль беларускага слова. Асаблівасць сёлетняга Фестывалю ў тым, што ўсе мерапрыемствы пройдуць у анлайн-фармаце на базе папулярных сярод студэнцкай моладзі сацыяльных сетак Instagram, Укантакце, TikTok. Асобныя дні на Фестывалі прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча і гісторыка-культурнай спадчыне Віцебскага рэгіёна.