На факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый з 6 па 10 снежня ў 7-ы раз пройдзе Фестываль беларускага слова.
Сёлетні фестываль вызначаецца тэматычнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі беларускай культуры. У студэнтаў і выкладчыкаў будзе магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі беларускага кірмашу і пакаштаваць стравы беларускай кухні. Таямніцы беларускіх рамёстваў можна будзе спасцігнуць у майстэрнях мастацка-графічнага факультэта і сабраць свой уласны лэпбук. Прэзентацыі лепшых музеяў Віцебска і музейныя экспазіцыі пазнаёмяць студэнтаў са старажытнымі экспанатамі. Студэнты ФГіМК апрабуюць свае сілы ў якасці артыстаў у пастаноўках будучых рэжысёраў і выйдуць упершыню на сваю “малую сцэну” ў якасці герояў літаратурных твораў. 130-годдзе Максіма Багдановіча аздобіць слуцкі пояс, які студэнты саткуць самі. “Адчуй наш вайб!” разам з намі на студэнцкім капусніку.
Далучайся да роднага слова! Мы чакаем цябе!

 
				







 
					

















 Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.
 Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33. Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)
 Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора) Факс: (+375 212) 37-49-59
 Факс: (+375 212) 37-49-59 E-mail:
 E-mail: