25.10.2016 філалагічны факультэт і літаратурны музей ВДУ імя П.М. Машэрава арганізавалі літаратурна-гістарычную віктарыну да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якая адбылася ў бібліятэцы навучальнай установы. Перад студэнтамі выступілі госці з Мінска. Паэт, гісторык па адукацыі, Усевалад Сцебурака прачытаў пазнавальную лекцыю, якая суправаджалася прэзентацыяй.
Студэнты філалгічнага, гістарычнага факультэтаў, вучні і настаўнікі школ горада прынялі ўдзел у займальнай віктарыне. Пераможцы атрымалі прызы. У другой частцы імпрэзы спявачка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Таццяна Грыневіч-Матафонава выканала песні на словы беларускіх паэтаў.