24 лістапада 2022 года (чацвер) у 14-30 у актавай зале корпуса №1 адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне савета ўніверсітэта, прымеркаванае да 112-годдзя з дня заснавання ўніверсітэта і цырымоніі ўручэння спецыяльнага прыза ўніверсітэта “Docendo discimus”.
У праграме мерапрыемства плануецца падпісанне пагадненняў (дагавораў) з партнёрамі ўніверсітэта, прысваенне звання “Ганаровы прафесар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава”, уручэнне спецыяльнага прыза ўніверсітэта “Docendo discimus”.