На факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый з 5 па 9 снежня ў 8-ы раз пройдзе Фестываль беларускага слова. Сёлетні фестываль вызначаецца тэматычнымі мерапрыемствамі, прысвечанымі 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Запрашаем студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх жадаючых далучыцца да фестывалю і прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных роднай мове, культуры і традыцыям!