На факультэце гуманітарыстыкі і моўных камунікацый з 11 па 15 снежня пройдзе традыцыйны Фестываль беларускага слова. Вас чакаюць тэатралізаваныя пастаноўкі, майстар-класы па саломапляценню, займальныя экскурсіі, інтэлектуальныя гульні, тэматычныя лекцыі і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове, культуры і традыцыям.
Запрашаем студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх жадаючых далучыцца да фестывалю!