5-га верасня ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыкі адбылося адкрыццё персанальнай выставы дацэнта кафедры выяўленчага мастацтва ВДУ імя П.М. Машэрава, мастака і мастацтвазнаўцы Міхася Цыбульскага пад назвай «Нябёсы».

Нябёсы... Цяжка знайсці ў прыродзе нешта роўнае ім па велічнасці, разнастайнасці, выразнасці і прыгажосці. У розны час у нябёсах можна сустрэць самую шырокую палітру колераў і светлавых інтанацый. Фарбы нябёсаў не бываюць аднолькавымі.... Малюнкі ў небе не паўтараюцца ніколі.

Нябёсы – высокая паэзія Прыроды: то сентыментальна-лірычная, то вытанчана філасофская, то спакойная, то экспрэсіўная, але заўсёды арыгінальная і падкрэслена пачуццёвая. У большасці жывапісных твораў нябёсы – гэта і метафара, і своеасаблівы вобраз-сімвал, не пазбаўлены сакральнага сэнсу. Пры гэтым нябёсы не належаць ніводнай краіне. Яны адны на ўсіх.

Нябёсы – гэта калыска мастакоўскай фантазіі. Разам з тым гэта недасягальная дасканаласць і высокая ступень гармоніі. Мастак не можа не захапляцца тым, як цешацца нябёсы. Падчас працы на пленэры ў маўклівым дыялогу з краявідам адчуваеш сапраўдную еднасць з Сусветам. Бачыць гэту прыгажосць і пры тым набліжацца да яе адлюстравання – вялікае шчасце. Так лічыць аўтар экспазіцыі Міхась Цыбульскі.

На выставе прадстаўлены пейзажныя кампазіцыі ў тэхніцы алейнага жывапісу, якія былі выкананы ў розны час і ў якіх вобраз нябёсаў заняў адно з цэнтральных месцаў.

2 3 4
5 6
7 8
9 10

ГодКачества Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"