У Дзень народнага адзінства студэнты і выкладчыкі факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый ВДУ імя П.М. Машэрава наведалі творчы вечар Вольгі Русілкі «Выберы сабе адзін радок», які адбыўся ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна.

Вольга Іванаўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядомая паэтка, літаратуразнаўца, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі. Нарадзілася Вольга Русілка 17 ліпеня 1959 года ў в. Бершты Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі. З 1984 па 2023 гады працавала ў ВДУ імя П.М. Машэрава, у тым ліку і загадчыкам кафедры беларускай літаратуры. Творчы багаж Вольгі Іванаўны – зборнікі паэзіі «Табе» (1996), «Ажына» (2004), «В.І.Р» (2009), «Сцежка, сцежачка, сцяжынка» (2013).

Падчас вечарыны паэтка чытала свае вершы, і мы, прысутныя, былі проста зачараваныя прыгажосцю паэтычных радкоў. Да таго ж, як кажуць, таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. На сустрэчы мы даведаліся, што Вольга Русілка – яшчэ і аўтар песні пра студэнта, што прыехаў вучыцца ў далёкі горад.

Напрыканцы прысутныя абменьваліся меркаваннямі наконт паэзіі творцы, у прыватнасці вучаніца Вольгі Іванаўны Жанна Дадэркіна заўважыла:

«Вольга Іванаўна – мая першая настаўніца, якая навучыла любіць беларускае слова і паспрыяла майму будучаму шляху. Дзякуючы ёй, я стала настаўніцай. І падчас працы і сёння ўзгадваю тэмбр яе голаса і далікатныя парады. Творчы вечар паэткі – чарговая сустрэча з разумным і таленавітым чалавекам, магчымасць прасякнуцца паэзіяй і адчуць як прыгажосць. У маіх вачах Вольга Іванаўна назаўжды застанецца настаўнікам, якога я ніколі не забуду, добрым, шчырым і вельмі пяшчотным чалавекам».

Валерыя Шчарбакова, студэнтка 2 курса ФгіМК

1 2 3
4 5
6 7

ГодКачества ОрганамТорговли100ЛетВ2 Юбилей105Лет МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 ПравоБу СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"