5-га снежня ў Аршанскай мастацкай галерэі імя В.А. Грамыкі адкрылася персанальная выстава вядомага беларускага мастака, старшага выкладчыка кафедры выяўленчага мастацтва Сяргея Сотнікава пад назвай «Адам і Ева».

Сяргей Мікалаевіч Сотнікаў нарадзіўся 14 красавіка 1969 года ў горадзе Магілёве. У 1994-м – скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава. Сярод педагогаў мастака – А.Ф. Карпан, І.І. Каладоўскі. З 1999 года – выкладчык спецыяльных дысцыплін на кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. У 2004-2005 гг. – выкладаў малюнак і жывапіс на кафедры дызайну факультэта мастацтваў ва Усходне-кітайскім тэхналагічным інстытуце ў г. Фуджоу (правінцыя Дзяньсі). З 2005-га – старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Сябра Беларускага саюза мастакоў (2005). Актыўны ўдзельнік міжнародных, абласных і гарадскіх выстаў з 1995 года.

Працуе ў розных жанрах жывапісу і скульптуры. Вядомы як аўтар шэрагу скульптурных кампазіцый, што прадстаўлены ў Магілёве, Віцебску, Гарадку, Мінску (сярод якіх «Яблычны Спас», «Наяда», «Клубок», «Анёл дажджу», «Стары Хатабыч», «Кветачніца», «Двое», «Лучоса», «Віцебск гістарычны»), а таксама мемарыяла «5-ы полк», рэльефа да паэмы «Тарас на Парнасе», памятных і мемарыяльных дошак, прысвечаных М. Шагалу, В. Цадкіну, С. Юркоўскаму, Р. Басу і інш.

Творы мастака знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Віцебскага мастацкага музея (філіяла УК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей»), Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.У. Масленікава, Аршанскага музея У. Караткевіча (філіял УК «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны»), у музеях і прыватных калекцыях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.

У назве сваёй выставы Сяргей Сотнікаў выкарыстоўвае вобразы Адама і Евы ў якасці такіх імён-метафар. Гэта ўжо хутчэй не канкрэтныя персанажы біблейскай гісторыі, а своеасаблівыя архетыпы, у якіх найбольш выразна ўвасоблены рысы мужчынскага і жаночага родаў. Мастаку важна звярнуць увагу на прыгажосць, абаянне, прывабнасць, жаноцкасць сваіх мадэляў. І адначасова – на мужнасць, смеласць, рашучасць мужчынскіх вобразаў. Акцэнт у карцінах і скульптурах мастака даволі часта робіцца на рамантычных ці паэтычных рысах персанажаў. Пры гэтым адназначна гаворка ідзе пра рамантычныя пачуцці, каханне, шчасце і гармонію адносін паміж мужчынам і жанчынай.

У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і скульптурныя кампазіцыі розных гадоў (1998-2024). Нягледзячы на стылістычную разнастайнасць, яны аб’яднаны адзінай тэмай, якая ў творчасці Сяргея Сотнікава на працягу ці не ўсёй творчасці мастака з’яўляецца адной з дамінуючых.

Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства,
дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва

1 2
3 4
5 6

7 большая

ГодБлагоустройства3 МолодежьПротивНаркотиков ПравовойФорум МолодежьБеларуси ПравоБу
ПатриотБу АбитуриентБу ВитебскиеВести РейтенговаяОценка qr code 3 СтадиИнБу
Трудоустройство ЭкспортБу Витьбичи

Витебский государственный университет имени П.М. Машерова

home Адрес: 210038, г. Витебск, пр-т Московский, 33.

phone Телефон: (+375 212) 37-49-59 (приемная ректора)

printer Факс: (+375 212) 37-49-59

comment E-mail: info@mail-vsu.by

Социальные сети:

© Учреждение образования "Витебский государственный университет имени П.М. Машерова"